Рэгiстрацыя:

Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі

   Публічны цэнтр прававой інфармацыі дае грамадзянам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах: інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН», інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных і электронных выданнях.

Электронныя рэсурсы:

  Інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН» – дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе атрымаць хуткі доступ да эталоннай прававой інфармацыі ад першакрыніцы, інфармацыі правапрымяняльнага характару, уключаючы рашэнні судоў і наглядных органаў, формаў юрыдычных дакументаў, а таксама да іншай найбольш запатрабаванай і карыснай інфармацыі: навінаў заканадаўства, даведнікаў, слоўнікаў юрыдычных тэрмінаў і азначэнняў і інш.
  Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў банках даных у складзе ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным стане.
  У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» распаўсюджваюцца:
• копія эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (уключае банкі даных "Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы»);
банкі даных: «Судовая практыка», «Формы дакументаў», «Правапрымяняльная практыка»;
тэматычныя банкі даных - падборкі прававых актаў, сістэматызаваныя па найбольш актуальных пытаннях працоўнага права, спартыўнага права, адміністрацыйных працэдур, прафсаюзнага руху, еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, прадпрымальніцтва, адукацыі, ідэалогіі, інфарматызацыі, а таксама кадравым і бухгалтарскім пытаннях, пытаннях прававой рэгламентацыі парадку фарміравання, кампетэнцыі, арганізацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, органаў судовай улады і органаў пракуратуры і інш.

Дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы прававой тэматыкі:

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (www.pravo.by) - асноўны дзяржаўны інтэрнэт-рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі. Адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.

Сайт «ЭТАЛОН-ONLINE» (www.etalonline.by) - самы аператыўны і найбольш просты ў Беларусі спосаб атрымання актуальнай эталоннай прававой інфармацыі, якая абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу па меры ўключэння дакументаў у эталонны банк даных Рэспублікі Беларусь. Доступ да тэкстаў дакументаў на перыяд ад сутак да года ажыццяўляецца па ідэнтыфікатарам карыстальніка (лопгін, пароль) як на сайце, так і з дапамогай бясплатнай мабільнай праграмы для планшэтаў і смартфонаў на базе Android і iOS.

Прававы форум Беларусі (www.forumpravo.by) - інтэрактыўная пляцоўка для зносін наведвальнікаў сайта і спецыялістаў па прававых пытаннях. Асноўная мэта - растлумачэнне спецыялістамі пытанняў у галіне права, абмен прававым вопытам, абмеркаванне заканадаўства і практыкі яго прымянення, прадастаўленне кожнаму магчымасці выказаць сваё меркаванне.

Дзіцячы прававы сайт (www.mir.pravo.by) - рэсурс для дзяцей і падлеткаў, які дапаможа ім атрымаць прававыя веды, даведацца пра заканадаўства Рэспублікі Беларусь і іншых краін, сваіх правах і абавязках ў цікавай гульнявой форме.

Друкаваныя выданні:

• Перыядычныя і неперыядычныя афіцыйныя друкаваныя выданні НЦПІ:
  - Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь;
  - Зборнікі нарматыўных прававых актаў і каментарыі заканадаўства;
  - Серыя «Прававая бібліятэка НЦПІ»;
  - Збор прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь»;
• Перыядычныя і неперыядычныя выданні прававой тэматыкі

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет