Рэгiстрацыя:

“Не ўсё яшчэ прачытана пра вайну”

  Баторын, Фелiкс. Чорны год: мастацка-дакументальная аповесць / Фелiкс Баторын. – Мінск: Чатыры чвэрцi, 2011. – 277, [2]с. – (Дзеці вайны).
  Аповесць “Чорны год” знаёміць чытача з рэальнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, але расказвае пра іх мастацкім словам, што робіць гэты твор даступным і тым людзям, якія не падрыхтаваны да ўспрымання сухой мовы дакумента. Падзеі, пра якія апавядае аўтар, сын аднаго з галоўных герояў аповесці, адбываліся ў чэрвені – снежні 1941 года ў Беларусі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны, трапіўшы ў яе бязлітасны калаўрот, героі аповесці спазналі кашмар нямецкіх бамбардзіровак і абстрэлаў, горыч і нягоды акружэння і палону. У жудасных умовах Мінскага гета яны не страцілі чалавечай годнасці і волі да барацьбы, стварылі падпольную групу супраціву і здолелі вырвацца за калючы дрот, каб у партызанскіх лясах змагацца з варожаю навалай.


   Дудзюк, З. І. Выжыць на дарозе смерці: успаміны / Зінаіда Дудзюк. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2013. – 257, [1] с. – (Дзеці вайны).
   Кніга апавядае пра жорсткія выпрабаванні, якія выпалі перажыць мірнаму насельніцтву і ў прыватнасці дзецям і падлеткам у гады акупацыі Беларусі. Успаміны дзяцей-сведкаў тых падзей яскрава паказваюць, як ім даводзілася выжываць пад дуламі аўтаматаў і жэрламі гармат, у канцытрацыйных лагерах і на прымусовай працы ў Германіі, галадаць і мерзнуць, але нават перажыўшы гэтыя выпрабаванні, застацца добрымі і зычлівымі людзьмі.


  Маляўка, М. Беражыце шыпшыну: вершы, балады / Мікола Маляўка. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2013. – 113, [2] с. – (Дзеці вайны).
   У паэтычнай кніжцы Міколы Маляўкі “Беражыце шыпшыну” жыве памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. Аўтар, равеснік вайны, расказвае аб мужнасці франтавікоў і партызан, мірных жыхароў, аб сіле іх духу, аб тым, як трывожнае рэха далёкіх грымотных гадоў адгукаецца ў нашым часе. Маладыя нашчадкі герояў вайны вучацца, служаць у арміі, працуюць. І не забываюць сваіх слаўных продкаў, блізкіх і далёкіх. Галоўны іх клопат – пакінуць новым пакаленням мірную спадчыну, зберагчы родную планету ад ядзернай катастрофы.


   Ніколі не забудзем: аповеды беларускіх дзяцей пра дні Вялікай Айчыннай вайны / [укладальнік П. Рунец; аўтар прадмовы М. Чарняўскі]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. – 254, [1] с.
  Гэтую кнігу, якая неаднаразова выдавалася, напісалі дзеці. Юныя аўтары распавядаюць пра суровы час Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці, якім давялося рана пасталець, апавядаюць пра перажыты страх і боль, пра мужнасць і надзею на выратаванне.


  Па праву жывога: кніга-прызнанне сучасных беларускіх паэтаў да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў / [сладальнік Т. Ф. Рослік]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. – 469, [1] с.
  Ніхто не забыты, нішто не забыта – гэтыя словы гавораць аб тым, што гераічнае мінулае нашай краіны навекі застанецца ў народнай памяці. Кніга-прызнанне “Па праву жывога” – калектыўная праца сучасных беларускіх паэтаў да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў, сярод якіх М.Башлакоў, Б.Ермашкевіч, А.Руцкая, Г.Самойла, П.Семинский, Л.Шевченко і інш.


  Подкатик, Е. С. Точка: повесть / Елена Подкатик. – Минск: Четыре четверти, 2014. – 151, [2] с. – (Дети войны).
  Основное действие повести «Точка» происходит в Минске в двух временных измерениях – октябрь 2009 года и период оккупации города во время Великой Отечественной войны.
Главная героиня повести Людмила Стаханова принимает участие в Республиканской переписи населения 2009 года. При довольно странных обстоятельствах она знакомится с Миррой Львовной Андреевой – одинокой 92-летней старушкой, бывшей узницей Минского гетто. Эта нечаянная встреча двух женщин показала, что случайностей не бывает. Каждое наше действие может кого-то спасти, а кого-то погубить.
  Каждое наше действие в будущем может кого-то спасти, а кого-то погубить. «Точка» о том, как иногда бывает больно ставить точки в своей жизни. Повесть о том, что в жизни не бывает случайностей. А ещё о том, что каждая точка означает не конец, а только начало. За каждой точкой – новый виток жизни.


  Проказов, Б. Б. Великая Отечественная война / Б. Б. Проказов. – Москва: АСТ, 2015. – 191 с.
  Сколько бескровных побед одержал Гитлер накануне Второй мировой войны? Почему нападение Германии на СССР стало неожиданностью для советского командования? Кого и почему называли “Лисом пустыни”? Какие формирования вошли в историю под названием “черные бригады” и где они действовали? Кто задолго до гитлеровцев изображал на своих самолетах свастику? Почему немцы отказывались воевать на легендарных советских танках Т-34? Где был посрамлен амбициозный германский разработчик плана "Барбаросса"? Кто из советских летчиков сбил в одном бою 9 вражеских самолетов, установив при этом абсолютный мировой рекорд? Какой танк называли "младшим братом" Т-34? Кто из легендарных советских танкистов подбил в одном бою 22 танка противника? Почему Курская битва стала решающей в Великой Отечественной войне? "Катюши", "Ванюши" и "Скрипухи" на "Мухе" - кто это? В связи с каким событием в феврале 1943 г. в Германии был объявлен траур? Когда и по какому поводу прогремел первый салют в Москве? Кто первым поднял Знамя Победы над Рейхстагом?
  На эти и множество других вопросов юный читатель найдет ответ в настоящем издании, представляющем историю Великой Отечественной войны. Описание кровопролитных сражений, яркие иллюстрации и множество интересных фактов делают эту книгу не только познавательной, но и весьма увлекательной.


  Савіцкі, А. Обаль: раман / Алесь Савіцкі. – Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2013. – 463, [1] с.
  У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Обалі, невялікай чыгуначнай станцыі на поўначы Беларусі, дзейнічала падпольная камсамольска-маладзежная арганізацыя “Юныя мсціўцы”. Апавядаючы пра самаахвярную барацьбу юнакоў і дзяўчат супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аўтар па-мастацку даследуе характары герояў рамана, праўдзіва паказвае абставіны, цяжкасці таго часу.


   Сульянов, А. К. Посеешь ветер...: документальная повесть о войне / Анатолий Сульянов. – Минск: Мастацкая літаратура, 2014. – 254, [1] с.
   В книге использован большой документальный и фактический материал. Автор показывает панораму Великой Отечественной войны, начиная с ее первого дня до полного освобождения Белоруссии от немецко-фашистских захватчиков. Ценно, что книга адресована юному читателю, которому мало что известно о страшных испытаниях, выпавших на долю нашего многострадального народа.


  Трахименок, С. А. Крошки: повесть, рассказы / Сергей Трахимёнок. – Минск: Мастацкая літаратура, 2013. – 205, [1] с.
  В книгу вошли рассказы для детей «Крошки», «Вита», «Суета сует», «Земляки-сибиряки», «Родная крывинка» и повесть «Белли пуэрри». В отличие от рассказов повесть носит документальный характер, так как в ее основе реальные судьбы подростков, оказавшихся на оккупированной врагом Белоруссии в 1941–1944 годах. В предисловии к ней автор выразил благодарность своим прототипам. К ним он обратился по имени-отчеству, а к другим нет. И читателю с первых строк повести понятно, чьи вторые не дожили до времени, когда к ним могли обращаться по имени-отчеству.


  Федасеенка, У. К. Віхры на скрыжаваннях: раманы / Уладзімір Федасеенка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. – 582 с.
  У кнігу Уладзіміра Федасеенкі ўвайшлі тры раманы. “Дубовая Града” і “Віхры на скрыжав аннях” прысвечаны барацьбе моладзі ў тыле ворага ў час Вялікай Айчыннай вайны, а “Пасля смерчу” – аб жыцці моладзі, яе вучобе, працы, каханні ў толькі што вызваленым ад акупантаў горадзе на Сожы.


  Чарняўскі, М. На плошчы памяці маёй: вершы, паэмы, балады / Мікола Чарняўскі. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2014. – 126, [2] с. – (Дзеці вайны).
   “Трэба, каб нашчадкі ведалі, якой цаной здабыта Перамога, каму абавязаны мы шчаслівай магчымасцю жыць і працаваць, здзяйсняць свае мары…” – гаворыць аўтар гэтай кнігі, вядомы паэт Мікола Чарняўскі.
   Гэтым пачуццём прасякнуты радкі твораў, што ўвайшлі ў яго новую кнігу. У іх гераічнае мінулае арганічна спалучаецца з матывамі любові да роднай зямлі, з філасофскім роздумам пра сэнс жыцця, пра тыя з’явы, што не перастаюць хваляваць людзей і сёння.
Асобнае месца займаюць паэмы-балады. Яны напісаны на дакументальнай аснове, маюць канкрэтныя імёны, дакладныя адрасы. Героі іх – салдаты вайны, франтавікі і партызаны, якія здзейснілі ў грозны час подзвігі ў імя вызвалення Радзімы.

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет