Рэгiстрацыя:

Метадычныя дапаможнікі


   Web-сайт библиотеки как средство предоставления информации пользователям: методические рекомендации по наполнению Web-сайта библиотеки / ГУК “Гродненская областная научная библиотека имени Е.Ф.Карского”, отдел библиотековедения; сост. И.К.Леменовская, Е.Н.Прошкина. – Гродно. - 2011. – 21 с.
     Уключае парады па стварэнні і напаўненні сайта: называе прыкладныя раздзелы, рубрыкі, стылі тэксту, знаёміць з правіламі распрацоўкі дынамічнага Web-сайта, а таксама неабходную інфармацыю па эфектыўнасці і запатрабаванасці сайта.


Бібліятэкі Гродзеншчыны: аналіз дзейнасці публічных бібліятэк вобласці за 2012 год / ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”; аддзел бібліятэказнаўства; склад.: Н.С. Давыдзік  – Гродна. – 2013. – 61 с.
Прадстаўляе інфармацыю аб дзейнасці абласной і публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці за пэўны год. Адлюстроўвае дзейнасць бібліятэк па розных накірунках. Выходзіць штогадова. 


    Бібліятэкі аграгарадкоў: новы статус, новы імідж, новыя задачы: інфармацыйна-аналітычны зборнік / ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, аддзел бібліятэказнаўства; склад. А.С.Рубель . – Гродна. – 2009 . – 21 с.
     На старонках выдання адлюстроўваецца дзейнасць бібліятэк аграгарадкоў у новых умовах, а таксама матэрыялы па прававым выхаванні з вопыту работы лепшых з іх: Жырмунскай СБ (Воранаўская ЦБС), Абухаўскай СБ (Гродзенская РЦБС), Князеўскай СБ (Зэльвенская ЦБС)і інш.


З жыцця бібліятэк вобласці: інфармацыйны бюлетэнь / ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”; аддзел бібліятэказнаўства; склад.: В.М. Жук. – Гродна. – 2013. – 80 с.
Выданне аб дзейнасці публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці па розных накірунках: патрыятычнае, краязнаўчае, сямейнае выхаванне; фарміраванне здаровага ладу жыцця, дзейнасць аматарскіх аб’яднанняў і інш. Выдаецца штоквартальна.



    Краса і гонар – наш Гродна!: метадычныя парады: да 880-годдзя г.Гродна / ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, дзіцячы філіял; склад. Г.М.Макар, М.У.Альховік. – Гродна. – 2008. – 28 с.
     Да ўвагі бібліятэкараў і настаўнікаў – працы па фарміраванні кніжнай выставы, інтэлектуальна-краязнаўчая гульня для вучняў 7-8 класаў, матэрыял да гутаркі-віктарыны, прадстаўленне па кнізе В.Кудлачова “Намалюю горад Гродна”, гадзіна інфармацыйных паведамленняў для старэйшых класаў.


       Мой сябар – кніга!: метадычныя рэкамендацыі да правядзення Тыдня дзіцячай кнігі / ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, дзіцячы філіял; склад. М.У.Альховік. – Гродна. – 2011. – 44 с.
     Старонкі выдання змяшчаюць сцэнарыі і парады да аднайменнага свята, прысвечанага кнігам беларускіх аўтараў. Матэрыял разлічаны на пяць дзён: 1 – урачыстае адкрыццё “Твой сябар – Кніга!”; 2 – Дзень беларускай кнігі; 3 – Дзень пісьменнікаў-юбіляраў горада Гродна; 4 – Дзень дзіцячай прэсы; 5 – Дзень лесу.   



  Новыя імёны ў дзіцячай літаратуры: метадычныя рэкамендацыі / ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, дзіцячы філіял; склад. І.Я.Гурская [і інш.]. – Гродна. – 2009. – 32 с.
     Складаецца з трох раздзелаў: кнігі для дзяцей малодшага ўзросту; кнігі для дзяцей сярэдняга ўзросту; кнігі для падлеткаў. У раздзелах акрамя мастацкіх твораў прапануюцца: гульня-падарожжа “Кругосветное литературное чтение”, гульня-знаёмства “В гостях у Карандаша и самоделкина”, агляд літаратуры для падлеткаў “Пераломны ўзрост, альбо Калі мне адзінока” і інш.


    У дапамогу метадысту: інфармацыйны зборнік / ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, аддзел бібліятэказнаўства; склад. Н.С.Давыдзік, І.К.Лемяноўская. – Гродна. – 2009. – Вып. 9. – 43 с.
   У раздзеле “Раім пазнаёміцца” аўтары расказваюць пра камп’ютарныя тэхналогіі ў дзіцячай бібліятэцы, правілы карыстання камп’ютарамі і інтэрнэтам. Раздзел “Служба метадыста” ўключае метадычную дзейнасць ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” на 2010 год. У раздзеле “З вопыту нашых калег” расказваецца аб рабоце дзіцячых бібліятэк Гродзеншчыны (Слонімская ГДБ імя А.С.Пушкіна, Плябанаўская СБ Ваўкавыскай ЦБС, Ашмянская РДБ, бібліятэкі Лідскай ЦБС). Выходзіць штогадова для метадыстаў ЦБС.  


     Усё лепшае – дзецям!: з вопыту работы дзіцячых бібліятэк у межах абласной акцыі да Года дзіцяці / ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, дзіцячы філіял; склад. І.Я.Гурская. – Гродна. – 2008. – 23 с.
     Раскрываецца вопыт работы дзіцячых бібліятэк па патрыятычным, экалагічным, краязнаўчым выхаванні дзяцей. Прапануюцца: сцэнарый інфармацыйна-пазнавальнага падарожжа, памятка для бацькоў “Ад чаго неабходна абараняць дзяцей”.
  


   Хараство і боль жыцця: да 75-годдзя з дня нараджэння В.Адамчыка: метадычныя рэкамендацыі / ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, аддзел бібліятэказнаўства; склад. Д.С.Рубан. – Гродна. – 2008. – 23 с. 
     На старонках гэтага выдання надрукаваны матэрыялы да святкавання 75-годдзя з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка: сцэнарый літаратурнай вечарыны “Па старонках апавяданняў Вячаслава Адамчыка”, гутарка-абмеркаванне “Чужая бацькаўшчына”, раздзелы кніжнай выставы, спіс літаратуры аб творчасці пісьменніка.


    Шчаслівы пісьменнік краіны Дзяцінства: метадычныя рэкамендацыі па творчасці У.С.Ліпскага / ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”; дзіцячы філіял; склад.: М.У.Альховік, І.Я.Гурская. – Гродна. – 2010. – 27 с.
     У рабоце сабраны матэрыялы да правядзення літаратурнага тыдня, прысвечанага 70-годдзю з дня нараджэння пісьменніка: сцэнарый літаратурнай гульні-знаёмства, падарожжа па Прынёманскім краі, літаратурная гасцёўня паводле твораў аўтара, варыянт выставы.    



Названыя выданні знаходзяцца ў аддзеле бібліятэказнаўства (вул. Замкавая 20, каб. 16).

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет