Рэгiстрацыя:

 Літаратурная скарбонка Гродзеншчыны

Шаноўныя сябры!
  На гэтай старонцы Вы маеце ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з лепшымі творамі і творамі-пераможцамі Другога абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
   Конкурс ладзіць Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі пад патранажам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Абласны конкурс рукапісаў не мае аналагаў у Беларусі.
  Мэта конкурсу – адкрыццё новых імёнаў у літаратуры Гродзеншчыны, пашырэнне чытацкай аўдыторыі, папулярызацыя ідэй літаратурнай творчасці, а таксама стымуляванне сучасных пісьменнікаў да ўзбагачэння культурнай спадчыны Беларусі. Галоўнай узнагародай за перамогу ў конкурсе рукапісаў з’яўляецца грашовая прэмія, сума якой цалкам выкарыстоўваецца для выдання новых кніг пераможцаў.
  У Другім конкурсе прыняло ўдзел каля 30 рукапісаў 24 аўтараў у жанрах прозы, паэзіі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі і драматургіі (кінасцэнар).
  Пераможцамі Другога абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (А.Пашкевіч) прызнаныя:

  • у намінацыі“Паэзія” – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Дзмітрый Радзівончык – за рукапіс кнігі вершаў “Река безбрежная”;
  • у намінацыі “Проза” – член Саюза журналістаў Беларусі, празаік Уладзімір Саласюк – за рукапіс гістарычна-прыгодніцкага рамана “Тайна Бобруйской крепости”;
  • у намінацыі “Дзіцячая літаратура” – празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Іван Пяшко –за рукапіс зборніка апавяданняў для дзяцей “Сінія васількі”.

 Акрамя таго па асабістай ініцыятыве начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Паўла Канстанцінавіча Скрабко створаны кароткі спіс фіналістаў конкурсу, творы з рукапісаў якіх увойдуць у спецыяльны зборнік. У гэты спіс трапілі такія аўтары, як: паэты Ірына Данік, Людміла Рахматуліна і Раман Жытко; дзіцячыя паэты Таццяна Сучкова, Наталля Цвірко і Марат Гарданаў; празаікі Таццяна Пяшко і Антон Піліпчык.
    Поўны тэкст рукапісу захоўваецца ў аддзеле краязнаўства.

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет