Рэгiстрацыя:

Лепшае 2018

 Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства”

  1 чэрвеня 2018 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства”.
  Асноўная мэта правядзення канферэнцыі – папулярызацыя Гродзеншчыны як шматнацыянальнага краю, наладжванне міжкультурных сувязей, актывізацыя турыстычнай дзейнасці Прынемання.
  У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Алена Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, Яраслаў Ксёнжак, Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне, Анатоль Дзідзенка, Генеральны консул Украіны ў Брэсце, Ігар Чывель, Ганаровы консул Кыргызкай Рэспублікі ў Гродна, прадстаўнікі рэлігійных канфесій і этнакультурных грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, творчая інтэлегенцыя Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
  Абмяркоўваліся пытанні:
   - узаемадзеянне народаў і культур на тэрыторыі Гродзенскай вобласці;
   - уплыў прадстаўнікоў нетытульных нацый на сацыякультурнае развіццё грамадства;
   - роля рэлігійных канфесій у міжнацыянальным дыялогу;
   - публічныя бібліятэкі і нацыянальныя супольнасці на Гродзеншчыне і інш.
  Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.М.Карлюкевіч правёў міжнародны круглы стол “Дыялог літаратур – дыялог культур” з удзелам пісьменнікаў і выдаўцоў Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Казахстана, Азербайджана, Дагестана.
  Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні выдання твораў класікаў і сучасных аўтараў, папулярызацыя літаратурнай спадчыны краін.

Летні баль у Элізы Aжэшкі

  01 чэрвеня калектывам Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага праведзены “Летні баль у Элізы Ажэшкі”. У Швейцарскай даліне каля Дома сусветна вядомай пісьменніцы жыхарам і гасцям горада Гродна было прапанавана акунуцца ў эпоху ХІХ ст.: наведаць літаратурную гасцінную, паслухаць гучанне класічнай музыкі і старажытных рамансаў, скарыстацца “кветкавай поштай”, паспрабаваць гарбату і салодкія пачастункі ад пані Элізы, зрабіць адмысловую прычоску таго часу ці памятны фотаздымак. Тэатралізаваныя прадстаўленні, салон гульняў, майстар-класы па вырабу бальных паштовак – як мага больш дапамагалі адчуць атмасферу далёкага мінулага.
  Рамантычны настрой гасцям свята стваралі бальныя танцы – паланэзы, вальсы, кадрыль, гапак, полька…
  Гродзенцы і шматлікія госці горада, у т.л. з замежных краін, не толькі танцавалі, але і з ахвотай прымалі ўдзел у гульнях. Захапляльны катыльён, “ручаёк,” традыцыйныя фанты – падаравалі прысутным добры настрой.
  Завяршыўся баль выступленнем капэлы беларускіх народных духавых інструментаў “Гуды” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

 Вечар памяці “Шляхам барацьбы і перамог”  

  16 мая 2018 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” звыш 70 жыхароў Гродзеншчыны прынялі ўдзел у вечары памяці “Шляхам барацьбы і перамог”прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння першага сакратара Гродзенскага абкама камуністычнай партыі Беларусіі Леаніда Герасімавіча Кляцкова. Сярод гасцей – яго саратнікі, вучні, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, моладзевы актыў. 
  На мерапрыемстве гучалі ўспаміны пра славутага сына зямлі беларускай Леаніда Герасімавіча Кляцкова, гады дзейнасці якого на Гарадзеншчыне адзначаны будаўніцтвам буйных заводаў, прадпрыемстваў, школ, бальніц, устаноў культуры і спорта, жылля для людзей; інтэнсіўным развіццём сельскай гаспадаркі, стварэннем магутных аграпрамысловых комплексаў.
  Таксама ішла размова пра тое, як гродзенцы ўшаноўваюць памяць аб выдатным партыйным і дзяржаўным дзеячы. Імя яго носіць праспект у г.Гродна, у красавіку 2018 года высажаны сквер у мікрараёне горада; у будынку абласной бібліятэкі ў зале, дзе працаваў першы сакратар Гродзенскага абкама камуністычнай партыі Беларусіі Леанід Герасімавіч Кляцкоў, устаноўлена памятная дошка.

 Вечар памяці Яўгена Петрашэвіча  

  11 красавіка ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага ў межах творчага праекта “Яны ўзбагацілі культуру Гродзеншчыны” прайшоў вечар памяці вядомага культурнага дзеяча, музыканта, кампазітара, паэта, скульптара, збіральніка беларускага фальклора – Яўгена Петрашэвіча.
  Вядомыя гарадзенскія навукоўцы, музыканты, кампазітары, пісьменнікі, былыя вучні Яўгена Канстанцінавіча падзяліліся сваімі ўспамінамі пра гэтага таленавітага чалавека, які на працягу ўсяго жыцця ўслаўляў сваю малую радзіму і ўзвялічваў мінулае Беларусі. Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю ён папулярызаваў беларускую культуру і Прынёманскі край.
  Супрацоўнікі аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі падрыхтавалі своеасаблівы экскурс па жыцці і творчасці славутага музыканта, дапоўнены ўнікальнымі фота- і відэаматэрыяламі.

 Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Цуды ў кніжным царстве”

  22 сакавіка 2018 года ў дзіцячым філіяле адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Цуды ў кніжным царстве”.
  Удзельнікаў мерапрыемства прывітала дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі Лідзія Васільеўна Мальцава, а ганаровыя госці свята – гродзенскія пісменнікі Людміла Антонаўна Кебіч і Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая пазнаёмілі юных чытачоў са сваімі новымі вершамі і апавяданнямі.
  Казачную літаратурную атмасферу падтрымалі таленавітыя юные выканаўцы Ліза Шалаева і Яўгенія Масленнікава, якія вучацца ў 10 і 3 гімназіях горада.
  Самыя актыўныя чытачы бібліятэкі з задавальненнем удзельнічалі ў забаўляльнай праграме, адказвалі на пытанні віктарын, інсцэніравалі творы пісьменнікаў, чыталі вершы.

 «Весны прекрасные мгновенья...»

  2 марта 2018 года свыше 500 жителей Гродненщины посетили вечер-концерт «Весны прекрасные мгновенья...». Праздничное мероприятие организовала областная научная библиотека им. Е.Ф.Карского в большом зале драматического театра.
  Звучали романсы, музыкальные хиты, стихи, посвященные женщине. Свое мастерство продемонстрировали лучшие артисты и исполнители песен города Гродно, среди которых лауреаты международных и республиканских конкурсов.
  В рамках вечера гродненцы познакомились с лучшими изданиями из фондов библиотеки на выставке-просмотре «Жанчына. Вясна. Каханне».
 “Мы жылі ў СССР”
  20 лютага 2018 года ў зале пасяджэнняў абласной бібліятэкі прайшоў вечар успамінаў “Мы жылі ў СССР”, у межах творчага праекта “Залатая восень жыцця”.
  Мерапрыемства арганізавана ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” і валанцёрскім цэнтрам “Знание”.
  На вечары гучалі песні савецкага перыяду, прысутныя дзяліліся ўспамінамі, фотаздымкамі, абмяркоўвалі побыт і ўклад жыцця таго часу.
  Гарадзенцы ўспомнілі сваё дзяцінства, школьныя гады, юнацтва, якія выпалі на бытавыя і культурныя падзеі 70-80-х гадоў Х ст.
  Атмасфера сапраўднага калектывізму ў гэты вечар з’яднала людзей, якія нарадзіліся і жылі ў савецкі час.
 Любіў ён Гродна ўсёй душой ...
  1 лютага ў зале пасяджэнняў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага прайшоў вечар памяці, прысвечаны вядомаму краязнаўцу, экскурсаводу, аўтару звыш 30 кніг Віктару Юр’евічу Саяпіну.
  Ушанаваць памяць знакамітага гродзенца сабралася больш чым 100 чалавек, сярод якіх блізкія, сябры, краязнаўцы, былыя калегі, і ўсе тыя, хто цаніў уклад Віктара Саяпіна ў гісторыю Гродзеншчыны.
  Прысутныя дзяліліся ўспамінамі аб гэтым унікальным чалавеку, які адкрыў і падараваў новыя і цікавыя факты аб горадзе над Нёманам. 
  На вечары памяці прайшла прэзентацыя фотаальбома “Мы родом из Гродно”, які падрыхтаваны і выпушчаны выдавецтвам “ЮрСаПрынт” спецыяльна да гадавіны смерці гродзенскага краязнаўцы.
  Жыццё гісторыка абарвалася вельмі нечакана, але пакінуўшы за сабой вялікі ўклад у вывучэнне роднага месца, ён яшчэ доўга будзе жыць у памяці ўдзячных гродзенцаў.
 Чалавек, які апярэдзіў час
  Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” арганізаваны і праведзены круглы стол “Чалавек, які апярэдзіў час”, прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай працы, Героя Беларусі, старшыні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Іосіфавіча Дубко. Мерапрыемства адбылося 12 студзеня ў зале пасяджэнняў абласной бібліятэкі.
 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет