Рэгiстрацыя:

Каляндар падзей 2017 года ў абласной бібліятэцы

    ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прапануе гарадзенцам і гасцям горада Гродна:

  Выставы рэдкіх кніг, дакументаў, фотаздымкаў, паштовак і экспанатаў матэрыяльнай культуры з фонду абласной бібліятэкі і прыватных калекцый гарадзенцаў.
      Штомесячна                               вул. Савецкая, 25, вул. Замкавая, 20

  Падрыхтоўка матэрыялаў з фондаў бібліятэкі, архіваў, прыватных калекцый па гісторыі прадпрыемстваў і арганізацый Гродзенскай вобласці.
        Штодзённа

   Экскурсіі па мемарыяльным пакоі, прысвечаным жыццю і творчасці Э.Ажэшкі (на беларускай, рускай, польскай, англійскай і нямецкай мовах).
        Штодзённа                                                             вул. Ажэшкі, 17

      Мультыцэнтр “Совушка”  –  інтэрактыўны цэнтр навукі і тэхналогій.
       Знаёмства з работай цэнтра, заняткі ў 8 лабараторыях і сэнсарным пакоі.
         Штодзённа                                                          вул. Савецкая, 25

    Выязныя дні інфармацыі на прадпрыемствы і ўстановы г.Гродна.
     Знаёмства з лепшымі выданнямі з фонду бібліятэкі, навінкамі айчыннага і замежнага кнігадруку, спецыялізаванай літаратурай.
          Штомесячна

      

                    

СНЕЖАНЬ

     

13.12
     “Курсам лідара”.
    Сустрэча з членам Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, генеральным дырэктарам ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” Грышуком Анатолем Георгіевічам.
                                                                                 вул. Замкавая, 20


    

14.12
   Выстава-прагляд рэдкіх выданняў з бібліятэкі Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра і культавых устаноў Гродзенскай вобласці (у межах праекта “Дакрануцца да гісторыі”).
                                                                                  вул. Савецкая, 25

     17.12
     Дзень сям’і ў Мультыцэнтры “Совушка”.
    Запрашам дзяцей разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі на заняткі ў лабараторыі і сэнсарны пакой Мультыцэнтра “Совушка”, дзе яны навучацца ствараць робатаў, музычныя творы, мультфільмы, пабудовы з канструктараў Лега, у інтэрактыўнай форме – вывучаць замежныя мовы, а з дапамогай сэнсарных планшэтаў правераць свае здольнасці, логіку і ўважлівасць.
     Кожны член сям’і знойдзе ў бібліятэцы цікавую для сябе кнігу.
                                                                                  вул. Савецкая, 25

     21.12
     Навагодняя ёлка для дзяцей-сірот.
   Трынаццаты раз у Доміку Элізы Ажэшкі  будзе  арганізавана Навагодняя ёлка для выхаванцаў дзіцячых дамоў і сацыяльных прытулкаў (адноўленая традыцыя Э.Ажэшкі).
    Запрашаем жыхароў г.Гродна для сумеснага правядзення дабрачыннага свята.
                                                                                     вул. Ажэшкі, 17

 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет