Рэгiстрацыя:

Фонды і калекцыі

   ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Я.Ф.Карскага” з’яўляецца буйнейшым у Гродзенскай вобласці сховішчам друкаваных выданняў, аўдыявізуальных матэрыялаў, электронных дакументаў.
  Па відах выданняў - гэта кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, аўдыявізуальныя дакументы ( грампласцінкі, аўдыя- і відэакасеты, кампакт-дыскі), выяўленчыя дакументы, ноты, карты, аўтарэфераты дысертацый, электронныя дакументы, рэдкія выданні. Галіновы склад прадстаўлены дакументамі краязнаўчага характару, літаратурай гуманітарнага профілю, фондам прыродазнаўчай і тэхнічнай літаратуры, фондам літаратуры па мастацтву, даведачнымі і бібліяграфічнымі выданнямі, літаратурай на замежных мовах, мастацкай і діцячай літаратурай.
  На 01.01.2018 года фонды бібліятэкі налічваюць каля 604501 адзінак захоўвання і з’яўляюцца універсальнымі па змесце. З іх:

- 482746экз. кніг і брашур; (79,8 %)
- 87412 экз. перыядычных выданняў; (14,5 %)
- 10669 экз. нот;  (1,8 %)
- 7236 экз. аўдыявізуальных дакументаў; (1,2 %)
- 1308 экз. электронных дакументаў; (0,2 %)
- 757 экз. выяўленчых дакументаў; (0,1 %)
- 14373 экз. іншых відаў дакументаў. (2,4 %)

  Бібліятэка выконвае функцыі рэгіянальнага дэпазітарыя. Сюды паступаюць, згодна Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.09.2008 г. № 1284, “усе неперыядычныя і перыядычныя выданні, электронныя выданні, камбінаваныя выданні, якія выдадзены ўстановамі вобласці”, а бібліятэка павінна забяспечыць іх пастаяннае захоўванне. Бібліятэка таксама збірае і захоўвае матэрыялы, якія маюць дачыненне да Гродзенскага краю незалежна ад мовы і месца выдання. Фонд аддзела краязнаўства ўтрымлівае амаль 17,2 тысяч экзэмпляраў дакументаў аб Гродзеншчыне і выдадзеных на тэрыторыі вобласці.
  У бібліятэцы маюцца адзіныя ў вобласці спецыялізаваныя аддзелы: аддзел мастацтва і аддзел выданняў на замежных мовах.
  Фонд адзела мастацтва захоўвае кнігі, выяўленчыя дакументы, ноты, аўдыявізуальныя і электронныя дакументы па архітэктуры, жывапісе, музыцы і іншых галінах мастацтва. На 01.01.2018 г. налічвалася звыш 32,3 тыс. адзінак.
  Фонд аддзела выданняў на замежных мовах складае 26,1 экз. дакументаў на 60 мовах свету.
  Фонд дзіцячага філіяла налічвае каля 120 тыс. дакументаў для дзяцей і падлеткаў.

 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет