Рэгiстрацыя:

 “Духоўная спадчына стагоддзяў: кніжныя рарытэты з фонду абласной бібліятэкі і былой бібліятэкі Ордэна Айцоў Францішканаў у Гродне”

  Бібліятэка Ордэна Айцоў Францішканаў – былая манастырская бібліятэка, якая існавала з даўніх часоў пры Францысканскім кляштары ў Гродне аж да Другой сусветнай вайны. На пачатку ХХ ст. яе фонд налічваў некалькі тысяч кніг з матэрыяламі XVII-XVIII стст. Падчас вайны найбольш каштоўныя выданні былі схаваны манахамі і знойдзены ксяндзом Юзафам Макарчыкам толькі ў пачатку ХХІ стагоддзя.
  Па зместу на выставе была прадстаўлена ў асноўным літаратура рэлігійнага характару, але меліся таксама выданні па гісторыі, філасофіі, кананічнаму і грамадзянскаму праву, прыродазнаўчым навукам, славеснасці і граматыцы.
  Кнігі ўражвалі наведвальнікаў выставы сваёй фундаментальнасцю і знешнім выглядам.  Яны адносна добра захаваліся, амаль усе мелі тытульныя лісты, пераплёты не вельмі пашкоджаны.  Па месцу выдання гэта кнігі з еўрапейскіх друкарняў, часцей венецыянскіх, польскіх і што асабліва важна для нас – з друкарань Вялікага Княства Літоўскага – Вільні, Супрасля, Львова і Нясвіжа.
  На выставе экспанавалася некалькі каштоўных рукапісных дакументаў прыкладнога і рэлігійнага зместу, сярод якіх Зборнік прывілеяў і дакументаў XVI-XVIІ стст., у якім сярод выяўленых, самы старэйшы дакумент датуецца 1561 г., Метрычная кніга парафіяльнага занеманскага гродзенскага касцёла ад 1705 па 1715 гг., а таксама кнігі тэалагічнага характару.
  Пачэснае месца ў складзе Бібліятэкі Ордэна айцоў францішканаў у Гродне займалі Бібліі і Евангеллі, якія мелі  манументальны выгляд, вялікі фармат. Друкаваныя рарытэты былі прадстаўлены таксама выданнямі навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, казаннямі, літаратурай прыкладнога рэлігійнага характару, сярод якой многа службоўнікаў, трэбнікаў, малітоўнікаў, кніг па царкоўнаму праву, граматык, моўных слоўнікаў, лацінскіх тэкстаў для чытання. Асобна на выставе экспанаваліся выданні Ордэна айцоў францішканаў і Ордэна айцоў базыльянаў.


 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет