Рэгiстрацыя:

Дакрануцца да гісторыі

    Гісторыя кнігі налічвае амаль чатыры з паловай тысячы гадоў. Ад старажытнаегіпецкіх світкаў, сярэдневяковых рукапісных фаліянтаў і еўрапейскіх старадрукаў кніга разам з чалавекам прайшла няпросты шлях свайго развіцця. Шмат кніг у мінулыя эпохі загінула ў пажарах войн, рэвалюцый, палітычных пераваротаў. Таму час і гісторыя надалі выданням, якія ацалелі, статус рэдкіх, антыкварных дакументаў. Ролю і значэнне такіх кніг цяжка пераацаніць.
  Рэдкая кніга – важнейшая гістарычная крыніца для навукі. Яна з’яўляецца помнікам духоўнай і матэрыяльнай культуры свайго часу і тым самым садзейнічае развіццю сучаснай навукі, культуры і мастацтва.
  Для таго, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да рэдкай, антыкварнай кнігі і да кнігі як з’явы культуры ўвогуле супрацоўнікамі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф. Карскага распрацаваны і ажыццяўляецца творчы праект “Дакрануццца да гісторыі”.
  Праект прадугледжвае прэзентацыю рэдкіх кніг з фонду абласной бібліятэкі  адначасова з кніжнымі зборамі прыватных калекцыянераў і арганізацый. 

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет