Рэгiстрацыя:

Базы дадзеных

   Электронны каталог бібліятэкі ствараецца з 1993 года. Налічвае больш за 500 тысяч бібліяграфічных запісаў. Каталог функцыянуе ў рэжыме on-line і даступны ў сетцы Інтэрнэт на сайце бібліятэкі і ў лакальным рэжыме ў аддзелах бібліятэкі.

   Складаецца з наступных баз дадзеных:

   1. БД “Аўтарэфераты дысертацый”
   уключае бібліяграфічныя запісы на аўтарэфераты дысертацый на беларускай і рускай мовах. Вядзецца з 1993 г. і налічае каля 11000 запісаў. Абнаўляецца пастаянна.

   2. БД “Аўдыявізуальныя дакументы”
   У БД прадстаўлены аналітычныя бібліяграфічныя запісы на аўдыявыданні музычнай тэматыкі, а таксама фонадакументы на рускай, беларускай, англійскай і нямецкай мовах.
Ствараецца з 2005 года. Налічае каля 1000 запісаў. Абнаўляецца пастаянна.

   3. БД “Кнігі”
   Уключае бібліяграфічныя запісы на кнігі і брашуры, нотныя і картаграфічныя выданні, выяўленчыя выданні і фонадакументы. На яе аснове ствараецца “Бюлетэнь новых паступленняў”. Мовы апісання – беларуская, руская, англійская, польская і інш. Вядзецца з 1993 года.
   Інфармацыйны рэсурс універсальнага зместу. Аб’ём – больш за 213000 запісаў, з іх рэтраспектыўных запісаў – каля 140000. Рэтраканверсія карткавага сістэматычнага каталога завершана.
Пастаянна папаўняецца.

   4. БД “Краязнаўства”
   БД уключае каля 70000 аналітычных бібліяграфічных запісаў краязнаўчай тэматыкі з кніг, перыядычных выданняў і іншых відаў дакументаў. На яе аснове ствараецца бібліяграфічны паказальнік “Новая літаратура аб Гродзенскай вобласці”. Запісы прадстаўлены на беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай і французскай мовах.
Ствараецца з 1998 года, папаўняецца пастаянна.

   5. БД “Ноты”
   У БД – аналітычныя бібліяграфічныя запісы на нотныя выданні на беларускай і рускай мовах. Аб’ём БД – каля 4000 запісаў.
Вядзецца з 2001 года, папаўняецца пастаянна.

   6. БД “Перыёдыка”
   Уключае бібліяграфічныя запісы на перыядычныя выданні, якія атрымлівае абласная бібліятэка на розных мовах. Вядзецца з 2000 года, налічвае больш за 1700 апісанняў выданняў. Абнаўляецца пастаянна.

   7. БД “Артыкулы”
   Гэта бібліяграфічныя запісы на артыкулы з перыядычных выданняў і кніг на беларускай і рускай мовах, замежнай перыёдыкі, а таксама выданняў па мастацтве. Аб’ём БД – каля 200000 запісаў. Ствараецца з 1998 года. Папаўняецца пастаянна.

   8. БД “Электронныя дакументы”.
   Уключае бібліяграфічныя запісы на дакументы, выдадзеныя на электронных носьбітах, якія паступілі ў бібліятэку з 1993 года. Налічвае каля 600 запісаў. Папаўняецца па меры паступлення дакументаў

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет