Рэгiстрацыя:

Значныя падзеі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка
імя Я.Ф.Карскага” ў 2017 годзе

    На працягу 2017 года да паслуг ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” звярнулася 44,9 тыс. жыхароў Гродзенскай вобласці, якім выдана 889,5 тыс. дакументаў. Колькасць наведванняў – 392,4 тыс. разоў.

  Пазабюджэтныя даходы абласной бібліятэкі ў 2017 годзе склалі 116112,62 руб., у т.л. атрымана ад Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь замежная бязвыплатная дапамога ў памеры 45319,03 руб.

  Вялікая ўвага ўдзялялася бібліятэчнаму абслугоўванню жыхароў горада па месцы іх работы. На прадпрыемствах і ўстановах арганізавана 36 выязных дні інфармацыі і праведзена 14 тэматычных вечароў.

  Фонд абласной бібліятэкі папоўнілі 11,0 тыс. экз новых дакументаў, сярод якіх 20-томнае факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, перарадзенае ў дар Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і 100 унікальных самаробных кніг, прадстаўленых жыхарамі Гродзенскай вобласці да ўдзелу ў другім абласным конкурсе “На лепшую самаробную кнігу”.

  Увазе гарадзенцаў і гасцей горада былі прадстаўлены лепшыя выданні з фонду бібліятэкі, якія дэманстраваліся на адкрытых праглядах літаратуры, падчас святкавання агульнагарадскіх мерапрыемстваў: “Краіна ў якой хочацца жыць” (Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь), “Вялікаму Кастрычніку – 100 год” (да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі), “Тэорыя Вялікага СЫРА” (падчас Пятага адкытага фестывалю сыра ў Гродне) і інш.

  Актыўна працаваў Мультыцэнтр “Совушка”. Звыш 9,3 тыс. жыхароў Рэспублікі Беларусь і замежных краін наведалі інтэрактыўны цэнтр навукі і тэхналогій, 8,5 тыс. – прайшлі навучанне ў 8 лабараторыях і сэнсарным пакоі. Штотыднёва праводзіліся заняткі з выхаванцамі дзіцячых дамоў, у нядзелю праходзілі Дні сям’і, штоквартальна – Дні бібліятэрапіі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

  Папулярнасцю сярод жыхароў Рэспублікі Беларусь і замежных турыстаў карыстаўся мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці Э.Ажэшкі. Яго наведала 7,4 тыс. чалавек, сярод іх 4,3 тыс. – замежныя госці. Для іх праведзена 444 экскурсіі на 5-ці мовах.

  Супрацоўнікамі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага ўзноўлена традыцыя правядзення Элізай Ажэшкай Летніх канцэртаў-баляў.

  Каля яе Дома ў Швейцарскай даліне, царыла сапраўдная атмасфера канца ХІХ ст. Тут, як і звыш 100 гадоў назад, гучалі класічная музыка, у літаратурным салоне – вершы і празаічныя творы, госці танцавалі паланэз, вальсы, кадрылі, полькі…

  Шырока святкавалася 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.
  Упершыню ў Гродне прайшоў фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”. На тэрыторыі Новага замка была прадстаўлена кніжная прадукцыя звыш 20 выдавецкіх арганізацый Рэспублікі Беларусь, праходзілі сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі, майстар-класы, працавалі тэматычныя пляцоўкі і інш.


  З удзелам навукоўцаў, гісторыкаў, спецыялістаў бібліятэчных устаноў Беларусі, Польшчы і Літвы прайшлі 12-ыя Гарадзенскія навуковыя чытанні “Ад першай сцяжынкі Францыска Скарыны” і Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Францыск Скарына ў беларускай культуры”.

  Публічныя бібліятэкі Гродзенскай вобласці правялі інфармацыйны тыдзень “Гаворым і чытаем па-беларуску”, асноўная мэта якога папулярызацыя беларускай мовы, літаратуры і культуры.

  На высокім узроўні ў абласной бібліятэцы праведзены прэзентацыі 11 новых кніг пісьменнікаў Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, у т.л.: В.Саяпіна “Гродно и гродненцы. 30 лет ХХ века. 1944-1974 гг.”, С.Данскіх “Гродненская военная кампания 1705-1706 гг.”. Адбыліся творчыя сустрэчы з Наталляй Батраковай, Тамарай Лісіцкай, Віктарам Шніпам і інш. сучаснымі аўтарамі.

  У аддзеле мастацтва ўвазе гродзенцаў і гасцей горада былі прадстаўлены лепшыя творчыя работы архітэктараў г.Гродна (планшэты з візуалізацыяй, планамі, банеры і макеты) за апошнія 5 гадоў.

  Паспяхова рэалізаваны мерапрыемствы ў межах праектаў, праграм і акцый:
   - у праекце “Дакрануцца да гісторыі” арганізаваны выставы “Но детских лет люблю воспоминанье…”, “З глыбінь вякоў нам засталася кніга”, “Мудрость обретаем от словес книжных”, на якіх былі прадстаўлены рэдкія кнігі, дакументы, фотаздымкі, прадметы матэрыяльнай культуры з фонду бібліятэкі, прыватных калекцый гарадзенцаў, Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі, Гродзенскай праваслаўнай епархіі;

   - у праекце “Курсам лідара” прайшлі творчыя сустрэчы моладзі з В.А.Рэвяка, Героем Беларусі, Т.С.Далгашэй, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, А.Г.Грышуком, генеральным дырэктарам ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”, Членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Гродзенскай вобласці;

   - у межах дабрачыннай дзейнасці праведзены акцыі “Наша добрае сэрца – дзецям-сіротам”, “Падары дзецям-сіротам радасць”. Спонсарскую дапамогу аказалі прадпрыемствы і арганізацыі г.Гродна, прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій, чытачы абласной бібліятэкі;

   - у абласной акцыі “Чытаем разам” кнігі Ф.Скарыны, творы Я.Купалы і Я.Коласа, сучасных пісьменнікаў Гродзеншчыны, вершы, прысвечаныя абаронцам Айчыны, разам з моладдзю чыталі прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, творчая інтэлігенцыя;

   - падчас абласной акцыі “Кніга дорыць свята”, да Дня абароны дзяцей, адбыліся “Казачныя прагоды ў бібліятэцы”. Юных чытачоў у дзіцячым філяле чакала захапляльная квэст-гульня з удзелам добра вядомых герояў кніг.

  Праведзены 8-ы вечар-канцэрт рамансаў “Когда в душе звучит весна…” ў вялікай зале драмтэатра для 620 гледачоў.

  Працягвалася алічбоўка музычных твораў, рэдкіх фотаздымкаў, стварэнне баз дадзеных уласнай генерацыі, сярод якіх: “Легенды Гродзеншчыны. Галерэя знакамітых асоб”, “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Прынёманскага краю”, “Самаробная кніга”.

   

  Выдадзена 18 творчых работ, у т.л. “Краязнаўчы каляндар на 2018 год”, інфармацыйны бюлетэнь “З жыцця бібліятэк: захоўваючы традыцыі, шукаем новае”.
  Падрыхтаваны матэрыялы для напісання гісторый 10 прадпрыемстваў і арганізацый Гродзенскага рэгіёна, у т.л. прафсаюзнай арганізацыі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці, КУП “Гроднакінавідэапракат”, УП “Гроднааблгаз”, СПК “Прагрэс-Верцялішкі”.

  На пастаяным кантролі спецыялістаў абласной бібліятэкі знаходзіцца работа публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці. Як вынік – выкананне асноўных паказчыкаў работы, правядзенне аптымізацыі сеткі і пераразмеркаванне зоны абслугоўвання.
  Бібліятэчныя ўстановы Гродзеншчыны камп’ютарызаваны ў поўным аб’ёме, падключаны да высокахуткаснага Інтэрнэту і першыя ў краіне прыступілі да стварэння рэгіянальнага зводнага электроннага каталога.
  5 бібліятэк вобласці сталі пераможцамі XXV рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, 3 бібліятэчныя ўстановы – рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.
  З мэтай павышэння кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў Гродзенскай вобласці праведзены 2 семінары з удзелам спецыялістаў НББ і Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь: для дырэктараў бібліятэчных сетак “Сучасная бібліятэка: імідж, запатрабаванасць, новы фармат” на базе    ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі” і інжынераў-праграмістаў “Інфарматызацыя бібліятэк: стан і перспектывы развіцця” на базе абласной бібліятэкі; выпрацаваны рэкамендацыі па ўдасканаленні дзейнасці бібліятэк.

  Высокай ацэнкі ад прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і НББ атрымала работа ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, публічных бібліятэк Гродзенскага, Лідскага і Шчучынскага раёнаў падчас правядзення выязнога рэспубліканскага семінара “Сучаснае становішча і вектары развіцця публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці”.

  Звыш 70 сельскіх бібліятэчных работнікаў вобласці прайшлі навучанне ў абласной бібліятэцы рабоце з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі і новым праграмным забеспячэннем.

  Па ініцыятыве Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага праведзены абласныя конкурсы: “Бібліятэка года”, “На лепшую самаробную кнігу”.

  Спецыялістамі бібліятэкі падрыхтавана звыш 120 інфармацыйных матэрыялаў для сродкаў масавай інфармацыі.

  У чэрвені 2017 года ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” прызнана “Лепшай абласной бібліятэкай года” ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка года”.

 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет