Рэгiстрацыя:

Вынікі работы ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”
ў 2016 годзе

  Колькасць наведванняў бібліятэкі склалі – 384,4 тыс. разоў.

  Мультыцэнтр “Совушка” – інтэрактыўны цэнтр навукі і тэхналогій наведалі 7,9 тыс. жыхароў Рэспублікі Беларусь і замежных краін.

  Праведзена 293 экскурсіі па мемарыяльным пакоі, прысвечаным жыццю і творчасці Э.Ажэшкі, з іх 78 – на польскай і англійскай мовах.

      60,6 тыс. руб. – атрымана ад выканання платных паслуг.
 23 прадпрыемствы і арганізацыі г.Гродна ахоплены пазастацыянарным бібліятэчным абслугоўваннем.

  Праведзена звыш 500 мерапрыемстваў, сярод якіх:
XІ-ыя Гарадзенскія навуковыя чытанні, да 125-годдзя беларускага паэта М.Багдановіча;

Міжнародныя Ажэшкаўскія чытанні;

• Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Памяць культуры: вечна жывое слова Э.Ажэшкі”.

  Распрацаваны і рэалізуюцца творчыя праекты і праграмы:
  “Дакрануцца да гісторыі” – выставы рэдкіх кніг, дакументаў, фотаздымкаў, паштовак і экспанатаў матэрыяльнай культуры з фонду абласной бібліятэкі і прыватных калекцый гарадзенцаў;

  “Летапіс Вялікага Подзвігу” – тэатралізаваны Дзень памяці “Па слядах вялікай мужнасці” з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны;

  “Курсам лідара” – сустрэчы дзяцей і моладзі з кіраўнікамі прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый;

 “З надзеяй – у будучыню” – інфармацыйна-прафілактычныя гадзіны, накіраваныя на духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў і прапаганду здаровага ладу жыцця.

  Абласная акцыя “Чытаем разам” – творы К.Крапівы, М.Багдановіча, Я.Купалы і Я.Коласа, Э.Ажэшкі, да Дня Перамогі, разам з наведвальнікамі чыталі прадстаўнікі ўлады, праваахоўных органаў і ваенных структур, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, творчая інтэлігенцыя.

  Дабрачынная ёлка ў дванаццаты раз арганізавана ў Доміку Э.Ажэшкі для 67 дзяцей-сірот з прыцягненнем спонсарскай дапамогі прадпрыемстваў, арганізацый, праваслаўнага і каталіцкага духавенства.

  Дзень бібліятэрапіі праведзены для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, святочныя сустрэчы – для састарэлых і інвалідаў, якія пражываюць у доме-інтэрнаце.

  Карысталіся папулярнасцю новыя формы работы: “Бібліятэка пад адкрытым небам” (у Швейцарскай даліне), “Кніжны пікнік у яблыневым садзе”, квэст-гульня “У зАмкУ. За сямю пячаткамі” і інш.

  Удасканаленне турыстычнага сэрвісу
  Падрыхтаваны рэкламны відэаролік на рускай, польскай і англійскай мовах пра мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці Э.Ажэшкі, Мультыцэнтр “Совушка” і праект “Дакрануцца да гісторыі”.

  Метадычнае забеспячэнне публічных бібліятэк вобласці:
- праведзены 2 абласныя семінары з удзелам спецыялістаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і НББ;

- прааналізавана сетка бібліятэк і выпрацаваны рэкамендацыі па яе аптымізацыі і ахопе насельніцтва пазастацыянарнымі формамі абслугоўвання;
- падрыхтаваны 2 пытанні аб дзейнасці бібліятэк вобласці да разгляду на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама;
- заслухана работа публічных бібліятэк Мастоўскага і Зэльвенскага раёнаў на Савеце пры дырэктары абласной бібліятэкі;
- выдадзена 16 творчых прац, сярод якіх: “Краязнаўчы каляндар на 2017 год”, інфармацыйны бюлетэнь “З жыцця бібліятэк вобласці”, інфармацыйны зборнік “У дапамогу метадысту”, метадычныя рэкамендацыі па запаўненні формы заяўкі на грант і інш.;

 

- 80 супрацоўнікаў публічных бібліятэк вобласці навучаліся на базе абласной бібліятэкі рабоце з новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі.

  120 інфармацыйных матэрыялаў пра дзейнасць бібліятэкі апублікавана альбо агучана ў рэспубліканскіх і абласных сродках масавай інфармацыі.

  Калектыў бібліятэкі атрымаў 5 узнагарод, сярод іх – Ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет