Рэгiстрацыя:

Навіны
02.02.2016
Творчыя майстэрні ў бібліятэцы
    Аддзел выданняў на замежных мовах запрашае дзяцей і дарослых наведаць творчыя майстэрні, дзе яны пазнаёмяцца з наборамі па вывучэнні электратэхнікі і робататэхнікі, 3Д-прынтарам і 3Д-ручкай.
  З дапамогай гэтых канструктараў вы адчыніце бязмежныя магчымасці рэалізацыі творчых ідэй з электронікай і робататэхнікай, пазнаёміцеся з прынцыпамі навукі, тэхналогіі, інжынерыі, мастацтва і матэматыкі; зможаце ствараць, праявіўшы крыху фантазіі, неверагодныя праекты практычна з любых падручных матэрыялаў.
  Мы прапануем:
  Электронны канструктар Snap Circuits Extreme
   З дапамогай шматлікіх дэталяў канструктара (больш за 80) можна правесці 750 захапляльных эксперыментаў з электрычнасцю і больш за 70 камп'ютэрных праектаў. Набор дапаможа больш даведацца аб электроніцы. Прызначаны для людзей усіх узростаў (ад 8 гадоў).
   Канструктар па стварэнні робатаў LEGO MINDSTORMS
   Вы зможаце самастойна сабраць вялікага цацачнага робата. З дапамогай канструктара Lego Mindstorms любы робат ажывае. Канструктар будзе цікавы і дзецям, і дарослым.
   Канструктар littleBits для маленькіх інжынераў
   Набор для вывучэння электратэхнікі littleBits створаны на аснове магнітных электронных модуляў.
  Канструктар складаецца з модуляў чатырох груп: крыніцы харчавання - сінія, ўваходныя кампаненты - ружовыя, выхадныя - зялёныя, злучальнікі - аранжавыя. Такая канцэпцыя дазваляе дзецям хутка вывучыць, што без сіняга модуля (блока харчавання) зялёны модуль (вентылятар) не пачне працаваць і г.д. З модулямі вельмі проста працаваць, яны прыцягваюцца адзін да аднаго магнітамі, іх немагчыма злучыць няправільна. Канструктар падыходзіць для навучання электратэхніцы.
  Чакаем вас па адрасе: г.Гродна, вул. Э.Ажэшкі, 17. Аддзел выданняў на замежных мовах. Тэл. 8 0152 72 36 09.
Версія для друку
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет