Рэгiстрацыя:

Навіны
10.08.2018
Міжнародныя ХІІІ Гарадзенскія навуковыя чытанні
Шаноўнае спадарства!
  20 верасня 2018 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адбудуцца Міжнародныя ХІІІ Гарадзенскія навуковыя чытанні “Сакрэты гарадзенскай гісторыі”, прысвечаныя 890-годдзю г. Гродна (далей – Чытанні).
  Арганізатары Чытанняў:
  - упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама;
  - ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.
 
Тэмы для абмеркавання:
  • малавядомыя факты і падзеі ў гісторыі Гродна;
  • слынныя асобы, якія ўнеслі ўклад у развіццё горада над Нёманам;
  • эвалюцыя гарадскога асяроддзя: архітэктура, урбаністыка, экалогія;
  • Гродна ў свеце міжнацыянальных адносін;
  • гістарычная памяць Гродна як турыстычны і краязнаўчы патэнцыял;
  • горад Гродна ў мастацтве і літаратуры.
  Рабочыя мовы: беларуская, руская, польская.
 
  Умовы ўдзелу:
  Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, грамадска-культурных аб’яднанняў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і інш.
  Пражыванне, харчаванне, транспартныя расходы – за кошт удзельнікаў Чытанняў (пражыванне і харчаванне удзельнікаў з замежных краін – за кошт арганізатараў мерапрыемства).
  Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 1 верасня 2018 г. даслаць заяўку і назву даклада па электроннай пошце info@library-karskogo.by, krai@library-karskogo.by.
 
  Рэгламент: даклады – да 15 хвілін.

  Патрабаванні да афармлення даклада:
  Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку работы Чытанняў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на Чытанні.
  Назва даклада; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на Чытаннях; кантактныя адрасы і тэлефоны.
  Даклад падаецца на адной з моў (беларускай, рускай, польскай); рэзюмэ – на мове даклада і рускай мове.
  Аб’ём даклада (разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі) – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – doc альбо rtf (Microsoft Word); рэзюмэ на мове даклада – не больш за 700 сімвалаў (з прабеламі), на рускай мове – не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі).
  Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, спасылкі – у канцы сказа ў квадратных дужках, напрыклад: [2, с. 27].
 
  Месца правядзення:
  ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (г. Гродна, вул. Замкавая, 20, Новы замак).
 
  Каардынатары:
  Ігнатовіч Марына Эдвардаўна, намеснік дырэктара
  Тэлефон: +375 15 271 89 42; 8029 5863500
  E-mail: zam@library-karskogo.by
  Кучынская Алена Віктараўна, загадчык аддзела краязнаўства
  Тэлефон: 8 (0152) 71 89 54; 8029 5827393
  Е-mail: krai@library-karskogo.by
Версія для друку
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет