Рэгiстрацыя:

Навіны
25.09.2017
Фестываль кнігі ў Гродна

  22 верасня 2017 года ў гасцінным горадзе Гродна ўпершыню прайшоў фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”. Мерапрыемства прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
  На тэрыторыі Новага замка гарадзенцы і госці горада змаглі пазнаёміцца з мноствам кніжных выданняў – рарытэтны, рэдкіх, самаробных, пераможцаў шматлікіх конкурсаў.

  У горад над Нёманам з’ехаліся звыш 20 вядучых выдавецтваў Рэспублікі Беларусь, рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, тыпаграфіі, паліграфічныя прадпрыемствы, якія прадставілі навінкі кнігавыдання для розных катэгорый чытачоў.
  Кожны, хто прыйшоў на свята, змог знайсці занятак па густу на тэматычных пляцоўках. Пісаць на берасце і пяром, “друкаваць” знакаміты верш Я.Купалы “Спадчына” на друкарскім станку – можна было на “Гістарычнай”. “Моладзевая” прываблівала інтэрактыўнымі гульнямі, стварэннем партрэтаў пісьменнікаў з дапамогай 3-D прынтара, прэзентацыяй кнігаў-коміксаў, а таксама цікавымі доследамі ад праекта “Наука вне себя” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт). Захапляльныя лабараторыі Мультыцэнтра “Совушка”, бібліякафэ з Алісай і Шляпннікам (па кнізе Л.Кэррол “Алиса в стране чудес”), сямейны конкурс па творах Р.Мухі “Однажды, а может быть дважды”, тэатралізаваныя прадстаўленні і знаёмствы з героямі дзіцячых кніг, прадстаўленымі бібліятэкамі вобласці – чакала юных гарадзенцаў на “Дзіцячай” пляцоўцы.
  Удзельнікі фестывалю з задавальненнем слухалі выступленні гродзенскіх паэтаў. Прайшлі творчыя сустрэчы з пісьменнікамі з г. Мінску – Наталляй Батраковай, Тамарай Лісіцкай і Віктарам Шніпам.      Свае любімыя творы прачыталі знакамітыя гарадзецы, сярод якіх начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, галоўны рэжысёр і акцёры аблдрамтэатра і тэатра лялек, тэлерадыёвядучыя і інш. Увесь дзень працаваў “вольны мікрафон”.
  З задавальненнем гарадзенцы і госці горада прымалі ўдзел у майстар-класах па стварэнні народных лялек (майстар Д.Марцінкевіч), прадметаў са скуры – карціны, кніжныя пераплёты, закладкі (майстар Т.Пярвухіна), скрапбукінгу – паштоўкі, фотаальбомы (майстар А.Міхалькевіч), фелцінгу – валянне войлака (майстар А.Вітко).
  Першы фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі” падараваў шэраг літаратурных уражанняў!

Версія для друку

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет