Запрашаем на выставу  «Чароўны свет выцінанкі»

Абласная бібліятэка шчыра запрашае на адкрыццё выставы “Чароўны свет выцінанкі”, якая адбудзецца 3 лютага а 16.00 гадзіне. На экспазіцыі будуць прадстаўлены аўтарскія выцінанкі гродзенскага майстра Станіслава Муліцы, якія вызначаюцца народным каларытам, аўтарскай шчырасцю і непасрэднасцю.

Працы майстра захоўваюцца ў шматлікіх музеях Гарадзеншчыны, прыватных калекцыях Беларусі і па-за яе межамі.

Атрымаць асалоду ад усёй прыгажосці і пазнаёміцца з творчасцю Станіслава Муліцы можна ў аддзеле мастацтва вул.Савецкая, 25.