Творчы праект абласной бібліятэкі да Года гістарычнай памяці

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка з’яўляецца не толькі галоўнай кніжніцай Прынёмання, але і захавальніцай гістарычнай спадчыны, якую штодзённа праз кнігі і інфармацыйныя рэсурсы даносіць да сваіх чытачоў.

2022 – Год гістарычнай памяці абласная бібліятэка распачынае выставачным праектам “Кнігі раскажуць пра…” і сёння запрашае ўсіх аматараў кнігі, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і дасягненнямі нашай краіны і Гродзеншчыны, на выставу “Гістарычная памяць – светлая будучыня” (вул. Карбышава, 17, другі паверх).