“Пісьменнік і кніга”: Ірына Шатыронак пра новую кнігу

Шаноўныя чытачы! Праект “Пісьменнік і кніга” працягвае цікавіцца творчасцю вядомых беларускіх аўтараў і знаёміць вас з іх новымі кнігамі. Гэтым разам госцем нашага выпуску стала гарадзенская пісьменніца і публіцыст Ірына Шатыронак, якая расказала пра даследаванне, вакол якога засяроджана яе літаратурная праца. Усё пачалося ад выпадкова прачытанага артыкула ў «Камсамольскай праўдзе» і вось ужо год аўтар карпатліва вывучае гістарычныя факты для новай кнігі.

Пра гісторыю стварэння, творчы працэс і інтрыгоўную тэму будучага твора вы можаце даведацца з новага выпуску нашага відэапраекта.

Прыемнага прагляду!