Квэст-гульня “Старонкі гісторыі Гродна”

13 кастрычніка 2021 года  аддзелам краязнаўства абласной бібліятэкі для вучняў 10-х класаў  Ліцэя № 1 г. Гродна была праведзена  квэст-гульня “Старонкі гісторыі Гродна”. Падчас гульні яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення горада, яго архітэктурнымі збудаваннямі і слыннымі асобамі, якія ўнеслі ўклад у развіццё горада.

Вучні з задавальненнем разгадвалі пазнавальныя задачы і рэбусы, крыжаванкі па помніках архітэктуры, археалогіі, гісторыі і мастацтва на “станцыях” “Літаратурная”, “Архітэктурная”, “Геральдычная”, “Краязнаўчая”. Школьнікі прыемна і цікава прявялі свой час.

Запісацца на квэст гульню можна па тэл.: 718954.