Дзень інфармацыі “Кніжная спадчына Беларусі”

Сапраўдным летапісам часу з’яўляецца кніга: рукапісная і друкаваная. Нашы продкі не сышлі бясследна: яны пакінулі нам кнігу, якая з’яўляецца невычарпальнай крыніцай ведаў.

20 і 21 верасня для навучэнцаў Гродзенскага тэхналагічнага каледжа супрацоўнікі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы правялі дзень інфармацыі “Кніжная спадчына Беларусі”.

Падчас мерапрыемства ішла размова пра гісторыю кнігі, рэдкія і факсімільныя выданні і пра Францыска Скарыну, заснавальніка беларускага кнігадрукавання. Студэнты пазнаёміліся з каштоўнымі выданнямі мінулых гадоў і сучаснымі скарбамі літаратуры.