“З любоўю да Беларусі”

17 верасня супрацоўнікі дзіцячага філіяла Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага падрыхтавалі кніжную выставу-прагляд “З любоўю да Беларусі”, прымеркаваную да Дня народнага адзінства,  у файе кінатэатра “Космас”.

На працягу дня былi арганізаваны тэматычныя кiнапрагляды,  выстава  сустракала маленькіх і дарослых гледачоў перад сеансамі і знаёміла з навукова-папулярнымі выданнямі, энцыклапедыямі, даведнікамі пра грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё, гісторыю і сучаснасць Рэспублікі Беларусь, а таксама з творамі мастацкай літаратуры.

Настаўнiкi i навучэнцы старэйшых класаў сярэдняй школы №7 i cтудэнты Гуманiтарнага коледжа атрымалi магчымасць пазнаёмiцца са стужкай «Мяжа» (рэжысёр – Яўген Сяцько, сцэнарыст – Уладiмiр Мароз). Аўтарскi дакументальны фільм прысвечаны 80-годдзю ўз’яднання Усходняй i Заходняй Беларусi.

Усiм удзельнікам мерапрыемстваў да прагляду быў прапанаваны фільм «Нябесная каманда» (Расiя, Беларусь, 2021) – біяграфічная драма Уладзiмiра Алейнiкава, заснаваная на рэальных падзеях і прысвечаная памяці трагічна загінулай хакейнай каманды «Лакаматыў».

На кніжнай выставе сучасныя ілюстраваныя даведнікі знаёмілі ўсіх жадаючых  не толькі з агульнымі звесткамі аб нашай краіне: дасягненнямі ў эканоміцы, навуцы, адукацыі, культуры і мастацтве, фізічнай культуры і спорце, але і прапанавалі цікавосткі з беларускай гісторыі, карысную інфармацыю для турыстаў і падарожнікаў.

Выказваем шчырую падзяку дырэктару кінатэатра “Космас”  Жылінскай Кацярыне Сяргееўне за асабісты ўдзел ў арганізацыі сумесных мерапрыемстваў.