1 верасня – Дзень ведаў

У гэты святочны дзень дзіцячы філіял гасцінна прымаў маленькіх аматараў чытання: навучэнцаў пачатковай школы з гімназіі №7, гімназіі №10 і сярэдняй школы №7. У цэнтры ўвагі былі кнігі: непадробную цікавасць выклікалі энцыклапедычныя выданні і навінкі мастацкай літаратуры, прадстаўленыя на кніжнай выставе “Мая Беларусь”. На экскурсіі дзеці знаёміліся з фондамі бібліятэкі і дзяліліся ўражаннямі аб прачытаных летам творах.

Тэматычнае мерапрыемства у першы дзень навучальнага года было прысвечана  Году народнага адзінства. Маленькія госці былі запрошаны на размову аб выдатнай і дзіўнай краіне, у якой мы жывем. Медыяпадарожжа “Беларусь ─ тэрыторыя адзінства” было прысвечана гістарычнай і духоўнай спадчыне нашай Радзімы. Інтэрактыўная карта “Збяры сваю Беларусь” нагадала кожнаму з удзельнікаў сустрэчы пра скарбы, якія можна знайсці ва ўсіх куточках нашай краіны.

LEGO-канструяванне падаравала шмат пазітыўных эмоцый падчас выконвання камандных заданняў і самастойных гульняў.