Гарадзенскі ЛітФэст

Цёплае надвор’е радуе нас сонцам, а бібліятэка – самай яскравай кніжнай падзеяй у горадзе!

30 мая з 12.00 да 17.00 пройдзе V фестываль кнігі “Гарадзенскі ЛітФэст”!

На пляцоўцы каля маладзёжнага цэнтра “Гродна” усіх жыхароў і гасцей горада будзе чакаць самае сапраўднае кніжнае свята, а далучыцца да яго зможа кожны жадаючы.

Вас будуць чакаць тэматычныя пляцоўкі:

  • “Книжный MULTIгород”: работа лабараторый інтэрактыўнага цэнтра навукі і тэхналогій Мультыцэнтра “Совушка”;
  • “ПРО-движение в Библиотеке”: знаёмства з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі (акуляры віртуальнай рэальнасці, гульнёвая праграма OSMO і дапоўненая рэальнасць);
  • Фотазоны “Чытае Гродна”
  • Аўтограф-зона і творчыя сустрэчы з пісьменнікамі;
  • Гарадскі кніжны пікнік;
  • Майстар-клас па напісанню кітайскіх іерогліфаў;
  • І яшчэ мноства цікавостак і актыўнасцей!

Жывая музыка, танцы, выступленні беларускіх пісьменнікаў, творчыя нумары ад таленавітай моладзі Гродзеншчыны, конкурсы, віктарыны, гульні з прызамі і, канешне, кнігі.

Кніжны пікнік дазволіць кожнаму наведвальніку ЛітФэста пазнаёміцца з навінкамі літаратуры і перыёдыкі. Чытаць кнігі на месцы можна і трэба!

Што? V фестываль кнігі “Гарадзенскі ЛітФэст”

Дзе? Пляцоўка каля маладзёжнага цэнтра “Гродна”, вул. Савецкая, 9.

Калі? 30 мая з 12.00 да 17.00.

Уваход вольны.

Праграма V фестываля кнігі “Гарадзенскі ЛітФэст”

Пазнайце асалоду чытання разам з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага!