“Надпіс на кнізе”: дакрануцца да аўтараў

Кніга з аўтографам пісьменніка лічыцца каштоўнасцю для кожнага кнігалюба. Як не бывае ў свеце аднолькавых адпячаткаў пальцаў, так не бывае і аднолькавых подпісаў нават у аднаго аўтара. Адныя пішуць добрыя пажаданні, другія – натхняльныя словы, іншыя – падзякі.

Выставачны праект “Надпіс на кнізе” пазнаёміць вас з часткай унікальнай калекцыі аўтографаў, якія вядомыя пісьменнікі пакінулі ў выданнях Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага. Дароўныя надпісы беларускіх літаратараў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў, дзеячаў культуры і мастацтва – на сённяшні дзень бібліятэка налічвае больш за тысячу падпісаных дакументаў!

Яшчэ больш цікавых фактаў вы даведаецеся з відэароліка, а дакрануцца да кніжных каштоўнасцей можна ў галоўным корпусе абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Чытайце разам з намі!