Літаратурнымі сцежкамі Гародні

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” запрашае вас у незвычайную літаратурную прагулку па горадзе!

Міхась Васілёк, Эліза Ажэшка, Лейб Найдус, Васіль Быкаў, Данута Бічэль-Загнетава і многія іншыя. Шмат вядомых пісьменнікаў жылі ў Гродна, любілі яго вуліцы і прыгожы Нёман, пісалі пра яго жыхароў у сваіх творах. Яны пакінулі вялікі след у нашым горадзе, а мы прапаноўваем адшукаць яго, вандруючы разам з намі!

Вы пройдзеце сцежкамі знакамітых аўтараў, паслухаеце цікавыя і захапляльныя гісторыі з іх жыцця і ўбачыце Гродна з іншага, літаратурнага боку!

Унікальны бонус – напрыканцы прагулкі ўсіх удзельнікаў будзе чакаць смачная гарбата па рацэпту самой пані Элізы Ажэшка!

Маршрут ахоплівае амаль увесь цэнтр Гродна.

Прагулка можа быць арганізавана таксама і ў будні дзень.

Запісацца на вандроўку, даведацца пра кошт і задаць пытанні можна па тэлефонах: 71-89-54; +375(29)582-73-93.

Адкрыйце для сабе цудоўны літаратурны Гродна!