Да 130-годдзя кнігі «Дудка беларуская» Францішка Багушэвіча

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…” – з такім заклікам любіць родную мову і шанаваць яе звяртаўся да беларусаў у прадмове да свайго першага зборніка вершаў «Дудка беларуская» грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, заснавальнік крытычнага рэалізму Францішак Багушэвіч.

Кніга выйшла ўвосень 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок.

Рукапіс зборніка «Дудка беларуская»  не захаваўся, таму даты напісання большасці твораў невядомыя. Але ў лістах паэта да Яна Карловіча ёсць пачатковыя варыянты твораў «Мая дудка», «У судзе», «Воўк і авечка», «Думка», а таксама згадкі пра гісторыю і час напісання легенды «Хцівец і скарб на святога Яна». Гэтыя аўтографы даюць падставу меркаваць, што «Дудка беларуская» кампанавалася ў 1886-1890 гг.

Запрашаем вас пазнаёміцца з факсімільным выданнем кнігі «Dudka вialaruskaja» на лацінцы, са зборнікамі твораў, якія былі выдадзены ў розныя гады і перакладзены на іншыя мовы, а таксама кнігамі пра жыццё і творчасць «беларускага дудара» ў аддзеле краязнаўства: вул. Карбышава, 17, каб. 107. Тэл.: 71-89-54.