Творы сусветнай літаратуры на беларускай мове

Беларуская мова – частка нашай культуры. Яна займае важнейшае месца ў чалавечай дзейнасці, дазваляючы вывучаць навуку і вытворчасць, норавы і звычаі, займацца палітыкай і мастацтвам. У апошні час стала папулярным гаварыць на роднай мове, выкарыстоўваць яе ў штодзённым жыцці, чытаць кнігі і глядзець фільмы.

Юнацкі філіял абласной бібліятэкі прапануе 10 вядомых твораў сусветнай літаратуры, якія таксама былі перакладзены на беларускую мову. Яны ўжо карыстаюцца попытам сярод нашых чытачоў, а таму, напэўна, зацікавяць яшчэ больш людзей! Пазнаёміцца з імі дапаможа наш відэаролік.

Чытайце кнігі вядомых пісьменнікаў на роднай мове, бо яна з’яўляецца найвялікшым багаццем нашага народа. А літаратуру з падборкі вы адшукаеце ў юнацкім філіяле па адрасе: вул. Ажэшка, 17.