Падведзены вынікі працы бібліятэкі за 2020 год

25 лютага ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая  бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” адбыўся выніковы сход працоўнага калектыву. У сваім дакладзе  дырэктар бібліятэкі  М.Э. Ігнатовіч агучыла вынікі работы за 2020 год і акрэсліла задачы на 2021-ы.

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі І.К. Лемяноўская пазнаёміла прысутных з асноўнымі напрамкамі работы ў 2020 годзе.

Падзякай ад Міністэрства культуры была адзначана загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнай работы Людміла Уладзіміраўна Здрадоўская за шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм.