“Ажываюць сівыя стагоддзі”: пасяджэнне клуба “Равеснік”

24 снежня дзіцячы філіял запрасіў аматараў чытання на чарговае пасяджэнне клуба “Равеснік” − інфармацыйна-пазнавальную праграму “Ажываюць сівыя стагоддзі”.

Удзельнікам клуба быў прадстаўлены тэматычны агляд выданняў па гісторыі, археалогіі, этнагарафіі з серый “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя”, “Гісторыя для школьнікаў”, “Сем цудаў Беларусі”, а таксама творы Уладзіміра Арлова, Паўла Татарнікава, Анатоля Бутэвіча. Падлеткі даведаліся пра цікавыя артэфакты праз прызму беларускай гісторыі.

У аддзеле мастацтва госці наведалі эксклюзіўную выставу “Весы и меры”, дзе пазнаёміліся з рарытэнымі прадметамі для ўзважвання, якія выкарыстоўваліся зXVIII да першай паловы  XX стагоддзяў. Дарэчы, экспанаты з прыватных калекцый Гродзеншчыны і цікавыя факты, якія прагучалі падчас экскурсіі, вельмі ўразілі маладых слухачоў.

Напрыканцы ўдзельнікі сустрэчы абмяняліся ўражаннямі ад падарожжа ў прасторы і часе: кніжнымі звесткамі і гісторыяй, якая ажыла ў звычайна незвычайным прадмеце.