Яўхім Карскі: заснавальнік навуковага беларусазнаўства

1 студзеня споўнілася 160 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўхіма Фёдаравіча (20.12.1860, в. Лаша Гродзенскага р-на – 29.4.1931), першага беларускага акадэміка, філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеографа.

Менавіта яго імя з павагай носіць гродзенская абласная бібліятэка і нездарма: яго этнаграфічныя і мовазнаўчыя работы ўнеслі вялікі ўклад у беларускую навуку.

Яшчэ больш цікавых фактаў чакаюць вас у нашым новым відэароліку.

Таксама запрашаем у аддзел краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, дзе Вы можаце пазнаёміцца з кніжнай спадчынай Яўхіма Фёдаравіча.

Даведкі па тэл.: 71-89-54.