Навагодні настрой у бібліятэцы

Набліжаецца Новы год. Гэта цудоўнае і чароўнае свята, якое падабаецца і дарослым, і дзецям.

У публічных бібліятэках Гродзенскага рэгіёну таксама пануе святочная атмасфера. Супрацоўнікі падрыхтавалі для сваіх карыстальнікаў вясёлыя мерапрыемствы: тэатралізаваныя прадстаўленні, лялечныя спектаклі, гульнёва-забаўляльныя праграмы і г.д.

А яшчэ для навагодняга настрою ў бібліятэках вобласці створаны ўтульныя фотазоны з елачкамі, казачнымі героямі, камінамі і інш.

Бібліятэчныя ўстановы Гродзеншчыны віншуюць сваіх чытачоў з Новым годам і Калядамі і запрашаюць зрабіць навагодні фотаздымак на памяць!