Трэнінг “Сучасная бібліятэка: ярмарка ідэй”

Спецыялісты Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага правялі трэнінг для супрацоўнікаў бібліятэчных устаноў, размешчаных у сельскай мясцовасці, якія накіраваны на курсы павышэння кваліфікацыі. Новая форма заняткаў узмацняе навык працы ў камандзе, а таксама дапамагае неардынарна думаць у сітуацыі, абмежаванай часам, шукаць незвычайныя і нестандартныя падыходы да вырашэння праблем і праяўляць сваю творчую ініцыятыву.

Удзельнікі трэнінгу падзяліліся на некалькі груп, кожнай з якіх была дадзена свая спецыяльная тэма. Ужываючы атрыманныя на занятках веды, а таксама асабісты вопыт, бібліятэкары стваралі цікавыя праекты і мерапрыемствы для жыхароў рознага ўзросту, каб узмацніць тое, чаму яны навучыліся.

Трэнінг “Сучасная бібліятэка: ярмарка ідэй” прайшоў у сяброўскай атмасферы за пошукамі новых ідэй, якія ўдзельнікі змогуць практыкаваць у сваіх бібліятэчных установах.

На гэтым тыдні заняткі прайшлі таксама і ў іншых аддзелах абласной бібліятэкі. У дзіцячым філіяле навучэнцам расказвалі, як працаваць з чытачамі малодшага школьнага ўзросту і што такое казкатэрапія. Лекцыі “Ужыванне сучасных інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці бібліятэкі” і “Выставачная дзейнасць. Арганізацыя інтэрактыўных выстаў” прачыталі ў аддзеле мастацтва. А ў аддзеле выданняў на замежных мовах прайшлі метадычныя заняткі, прысвечаныя новым формам працы з моладзю.