Святкуем юбілей Караткевіча

Сёння  адзначаецца 90-гадовы юбілей класіка беларускай літаратуры, Уладзіміра Караткевіча.

Напярэдадні свята стартавала абласная акцыя “Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча”, якую аб’явіла Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага. З розных куткоў малой радзімы даслана звыш 120 відэаролікаў ад аматараў творчасці юбіляра. Са зводным электронным рэсурсам можна пазнаёміцца на сайце абласной бібліятэкі http://grodnolib.by, дзе кожную гадзіну будуць выходзіць новыя відэасюжэты.

Сёння, у дзень юбілея пісьменніка, усіх жадаючых запрашаем на мерапрыемства “Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча”, на якім можна будзе не толькі паслухаць, але і пачытаць славутыя творы пісьменніка.

Чакаем Вас у 15.00 па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх.

Чытайце самі! Чытайце разам з намі!