ХV Гарадзенскія чытанні

Паважаныя сябры!

На працягу пятнаццаці гадоў Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага арганізуе Гарадзенскія навуковыя чытанні. Тэмай даследаванняў 2020 года з’яўляюцца “Легенды Гродзеншчыны – юбіляры 2020 года” – асобы, якія сваёй дзейнасцю ўнеслі значны ўклад у развіццё Прынёманскага краю.

У сувязі са складаным эпідэміялагічным становішчам выступленні прадстаўлены ў online-рэжыме.

Пытанні да навукоўцаў можна даслаць на электронны адрас аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі: krai@grodnolib.by.

Прыемнага знаёмства!

 

Новыя экспанаты музея Я.Ф. Карскага (да 160-годдзя акадэміка Я.Ф. Карскага)

Карнялюк Віталь Рыгоравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”

Васіль Пятровіч Кулін (1822-1900) – педагог, публіцыст і дырэктар вышэйшых жаночых бестужаўскіх курсаў

Чарапіца Валерый Мікалаевіч, кандыдат гістарычных навук прафесар кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”

Яго называлі гродзенскім анёлам (да 130-годдзя Лейба Найдуса)

Сявенка Аляксандр Віктаравіч, краязнаўца, прыватны калекцыянер, спецыяльны карэспандэнт ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь “Ваяр”

Паэт Міхась Васілёк: старонкі лёсу (да 115-годдзя беларускага паэта)

Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч, кандыдат філалагічных навук, прафесар

Творца, адданы жыццю, сабе і праўдзе (да 100-годдзя Аляксея Карпюка)

Руцкая Алена Вітальеўна, заслужаная настаўніца Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Сучасныя гродзенскія мастакі-юбіляры 2020 года

Арабей Кацярына Уладзіміраўна, мастацтвазнаўца УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”

Пра прыгожае з вуснаў чароўных: Алена Руцкая і Ала Петрушкевіч – выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры

Грынько Мікалай Уладзіміравіч, магістр гуманітарных навук, дырэктар навуковай бібліятэкі УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”

Грынько Святлана Дзмітрыеўна, магістр педагагічных навук, старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”

 

Гонар Прынёманскага краю (юбіляры 2020 года)

Шчадрын Ілля Канстанцінавіч, магістр гістарычных навук, бібліятэкар аддзела краязнаўства ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”