Абласная акцыя да юбілея Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрашае ўсх жадаючых далучыцца да абласной online-акцыі “Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча”.

Каб прыняць удзел, неабходна:

  • прачытаць на відэа любімы верш, або ўрывак з твора У. Караткевіча (не больш за 2 хвіліны);
  • даслаць відэаролік да 24 лістапада на электронную пошту admin@grodnolib.by;
  • паведаміць назву твора, прозвішча, імя чытальніка і яго месца жыхарства.

Зводны электронны рэсурс будзе прадстаўлены на сайце абласной бібліятэкі http://grodnolib.by у дзень нараджэння пісьменніка.

Пазнаёміцца з творамі У. Караткевіча можна ў публічных бібліятэках вобласці.

ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ!