Ад кафенгаўза да кавярні: гісторыя кавы ў Гродне

Кава – адзін з самых старажытных і найпапулярнейшых напояў на зямлі, гісторыя якога бярэ пачатак са старажытных часоў і сыходзіць каранямі ў першыя цывілізацыі Блізкага Усходу.

Ці ведаеце Вы, што з канца XVIII стагоддзя кава стала часткай жыцця шляхецкіх маёнткаў Гродзеншчыны, а першы гродзенскі кафенгаўз з’явіўся дзякуючы Антонію Тызенгаўзу?

Больш падрабязную інфармацыю пра гісторыю кававарэння на Гродзеншчыне Вы можаце даведацца ў аддзеле краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага.