Сустрэча з восенню-прыгажуняй

У кожнага з нас ёсць свая любімая пара года. Вам не падабаецца восень? Вы думаеце, што абыякава ставіцеся да паэзіі? А вось і не так! Напэўна, з якім-небудзь, нават пахмурным восеньскім днём, у вас злучаны цёплы і светлы ўспамін.

І вельмі верагодна, што ён пераклікаецца з радкамі любімага паэта.

Давайце разам прыгадаем усё лепшае, што злучана з восенню. А дапаможа нам у гэтым яе вялікасць Паэзія!
Чакаем у госці любімых чытачоў па адрасе: вул. Савецкая, 25, каб падарыць кавалачак добрага кніжнага настрою ў гэтую залатую пару.