Старонкі з водарам Нёмана

Выстава “Свет старажытнай кнігі: скарбы кніжных збораў Прынёмання XVIII – XX ст.ст.”, арганізаваная да 190-годдзя Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, прыцягнула ўвагу не толькі жыхароў Гродна, але і гасцей з іншых куткоў нашай краіны. Газета творчай інтэлігенцыі Беларусі “Літаратура і мастацтва” таксама не абыйшла гэтую значную падзею стараной і надрукавала цікавы артыкул аб экспазіцыі.

Каштоўныя і старажытныя экспанаты выставы збіраліся па ўсёй Гродзеншчыне. Супрацоўнікі абласной бібліятэкі звярталіся за дапамогай да мясцовых калекцыянераў і знайшлі сапраўдныя скарбы: Евангелле, Псалтыр, Мінея, Часоўнік, Часаслоў – рэдкія экземпляры XIX стагоддзя, зробленыя па ўзоры выданняў XVII – XVIII стагоддзяў.

Хочаце ведаць больш? Мноства цікавай інфармацыі чакае вас у артыкуле “Старонкі з водарам Нёмана” газеты “Літаратура і мастацтва” №39, якую можна пачытаць на нашым сайце або ў аддзеле перыядычных выданняў на вул. Карбышава, 17.

І, канешне, пазнаёміцца з выставай запрашаем у аддзел мастацтва па адрасе: вул. Савецкая, 25, каб убачыць яе ўнікальныя экспанаты сваімі вачыма.