Кніжная акцыя “Прачытаў сам – раскажы другому”

Любіш кнігі? Прачытаў цікавую гісторыю і не ведаеш, з кім ёю падзяліцца? Падзяліся з усім горадам – далучайся да кніжнай акцыі “Прачытаў сам – раскажы другому”!

Прыходзь 18 верасня 2020 года на КНІГАFEST “Кніжныя скарбы Беларусі” і раскажы аб апошняй прачытанай кнізе такім жа неабыякавым чытачам, як і ты.

Каб прыняць удзел, неабходна напісаць нам у асабістыя паведамленні ў сацыяльныя сеткі:

або на электроную пошту marketing@grodnolib.by з паметкай “Акцыя “Прачытаў сам – раскажы другому”.

Гэта неабходна, каб кожны з жадаючых меў магчымасць падзяліцца сваёй любімай кнігай і гісторыяй знаёмства з ёй падчас фестывалю.

Будзем чакаць цябе на пляцоўцы каля маладзёжнага цэнтра “Гродна” 18 верасня з 17.00 да 19.00.