КнігаFest «Кніжныя скарбы Беларусі»

Што можа лепш падтрымаць восеньскі настрой, чым цікавая і захапляльная кніга? Толькі яскравы кніжны фестываль!

18 верасня з 17.00 да 19.00 ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” будзе чакаць усіх жыхароў Гродна на КнігаFest «Кніжныя скарбы Беларусі».

Каля маладзёжнага цэнтра “Гродна” развярнецца сапраўднае кніжнае свята, прыняць удзел у якім можа кожны жадаючы.

Для вас будуць дзейнічаць тэматычныя пляцоўкі:

  • “Совушка” – інтэрактыўныя лабараторыі цэнтра навукі і тэхналогій Мультыцэнтра “Совушка”;
  • “ПРО-движение в Библиотеке” – знаёмства з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі (віртуальная рэальнасць, адукацыйная праграма OSMO, 3D-ручкі, настольныя гульні, інтэрактыўныя кнігі);
  • Аўтограф-зона з гродзенскімі пісьменнікамі;
  • “Я з кнігаю сябрую” – дзіцячая гульнёвая зона;
  • Выяздны гандаль “Асалода чытання”;
  • Фотазона “Літаратурны салон”.

Будзе гучаць жывая музыка, адбудуцца презентацыі аддзелаў абласной бібліятэкі, выступленні аўтараў, розныя акцыі, конкурсы, майстар-класы і яшчэ мноства розных сюрпрызаў.

І, канешне, кнігі. Карабы і чамаданы, якія змяшчаюць як класічныя выданні, так і апошнія навінкі літаратурнага свету. Кожны можа пашукаць нешта цікавае для сябе і пачытаць падчас фестывалю.

Што? КнігаFest «Кніжныя скарбы Беларусі».

Дзе? Пляцоўка каля маладзёжнага цэнтра “Гродна”, вул. Савецкая, 9.

Калі? 18 верасня з 17.00 да 19.00.

Сустракай кніжную восень разам з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага!