Дому-музею Адама Міцкевіча – 100 гадоў

16 верасня 2020 года спаўняецца 100 гадоў з часу заснавання Дома-музея творцы слова Адама Міцкевіча, якога ўзгадавала гарадзенская зямля. У год малой радзімы да гэтай даты ў абанементным аддзеле падрыхтавана выстава “Дому-музею Адама Міцкевіча – 100 гадоў” у рамках бібліятэчнага праекта “Асобы і падзеі 2020”. Са старонак прапанаваных выданняў такіх, як фотаальбом “Навагрудак”, кніга-экспазіцыя “Музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку” (напісаная на беларускай і польскай мовах), даведнік па залах музея “Дом-музей А.Мицкевича в Новогрудке” і інш., можна даведацца пра культуру і гісторыю малой радзімы А.Міцкевіча – г. Навагрудак, галоўная вуліца якога, а таксама адна з сярэдніх школ горада і аграрна-прамысловае прадпрыемства ў раёне носяць імя паэта-песняра ХІХ ст. На Малым Замку г. Навагрудка насыпаны курган у яго гонар і пастаўлены ўзнёсла-рамантычны помнік, а з адрэстаўраванай сядзібы сям’і Міцкевічаў (вул. Леніна, 1) створаны Дом-музей паэта. Усё гэта – малая частка ўдзячнасці навагрудчан вялікаму земляку за вечна жывы вобраз Навагрудчыны, створаны ім у паэме “Пан Тадэвуш”.

Запрашаем усіх зацікаўленых чытачоў наведаць выставу “Дому-музею Адама Міцкевіча – 100 гадоў” у абанементны аддзел: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.