Перыядычныя выданні-юбіляры 2020 года

Аддзел перыядычных выданняў прапануе ўвазе ўсіх жадаючых выставу-прагляд літаратуры «Перыядычныя выданні-юбіляры 2020 года». У гэтым годзе юбілеі адзначае шэраг знакамітых і любімых многімі выданняў.

Часопіс «Беларусь» выдавецкага дома «Звязда» святкуе 90 гадоў з дня заснавання. Гэтае грамадска-палітычнае ілюстраванае выданне выходзіць кожны месяц на беларускай, англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай і польскай мовах.

Літаратурна-мастацкі часопіс «Нёман» радуе беларусаў ужо 75 гадоў. У ім публікуюцца творы на рускай мове, а таксама пераклады работ і артыкулаў на беларускую мову па розным рубрыкам: проза, паэзія, публіцыстыка, літаратура, гісторыя, культура, нацыя і іншыя.

65 гадоў вучыць людзей сакрэтам прыгажосці, добрага самаадчування і жыцця часопіс «Здоровье», які пачаў сваю гісторыю яшчэ ў Савецкім Саюзе.

Часопіс «Наука и жизнь» за 130 гадоў стаў вельмі вядомым навукова-папулярным расійскім выданнем. У ім друкуюцца артыкулы на тэмы тэхналогій, экалогіі, здароўя, навуковых адкрыццяў, касмічных дасягненняў, хатніх спраў і мноства іншых.

Літаратурны часопіс «Новый мир» лічыцца адным з самых старэйшых штомесячнікаў у Расіі – 95 гадоў паэты, празаікі і літаратурныя крытыкі публікуюць у ім свае работы. Акрамя традыцыйных навінак літаратуры тут можна знайсці артыкулы па філасофіі, гісторыі, мастацтву, палітыцы, сацыяльных праблемах і, канешне, па пісьменніцкаму майстерству.

Пазнаёміцца з гэтымі і іншымі выданнямі розных гадоў вы можаце па адрасе: вул. Карбышыва, 17, каб.205, аддзел перыядычных выданняў.

Тэлефон для даведак: 71-89-43.