Прадстаўнікі ўлады наведалі абласную бібліятэку

13 жніўня 2020 года галоўны корпус Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, размешчаны ў былым будынку Гродзенскага філіяла Нацыянальнага банка Беларусі, наведалі Павел Уладзіміравіч Калаур, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Ігар Георгіевіч Жук, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Гасцей вітала Алена Віктараўна Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Прадстаўнікі ўлады пазнаёміліся з дзейнасцю галоўнай бібліятэкі вобласці, калекцыямі выданняў і інфармацыйнымі рэсурсамі.

Павел Уладзіміравіч пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей установы, дзе адзначыў, што гістарычны будынак у цэнтры горада атрымаў новае жыццё.