3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

     “Краіна лёсу, любая Радзіма,
Майго натхнення першая прычына.
О, Беларусь! Край запаветны мой!”
Генрых Тарасевіч

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 3 ліпеня, у абанементным аддзеле падрыхтавана выстава “Беларусь незалежная, унікальная, самабытная”. Усім, хто праяўляе цікавасць да культуры і гісторыі сучаснай Беларусі, хоча павандраваць па яе славутым мясцінам, не выходзячы за парог утульнай кватэры, супрацоўнікі аддзела рэкамендуюць звярнуць увагу на наступныя кнігі, прадстаўленыя на выставе: Е.В.Бэкман “Беларусь: культура, история и современность”, “Рэспубліка Беларусь. 20 год незалежнасці”, “Суверенная Беларусь”, “Беларусь: страницы истории”, М.Н.Шиманский “Моя вера – моя Беларусь”, “Современная Беларусь”, “Памятники и памятные места Беларуси”, “Беларусь. Этнічныя супольнасці, А.В.Кляшук “Карагод беларускіх абрадаў”, “Туристическая мозаика Беларуси” і інш. Выданні распавядуць пра палітычныя інстытуты, грамадска-палітычныя працэсы, развіццё эканомікі, сацыяльнай сферы і культуры суверэннай Рэспублікі Беларусь, раскрыюць нацыянальныя інтарэсы і прыярытэты яе знешняй палітыкі, а таксама дадуць матэрыял па навейшай гісторыі нашай краіны, сабраны маладымі даследчыкамі.

Дарэчы, 27 ліпеня – 30 гадоў з часу прыняцця Вярхоўным Саветам БССР у Мінску Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, аб чым падрабязней можна прачытаць у кнігах: “Гісторыя Беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку XXI ст. У 2 кн. Кн.2”, “Беларусь: Народ. Государство. Время”, “Верховный Совет в политической жизни Беларуси: формирование, особенности деятельности, финал (1990-1996)”, “История белорусской государственности. В 5 т. Т.2”.

На старонках такіх выставачных выданняў, як “Бачу Беларусь такой = I am seeing Belarus like that”, В.М.Губін “Свет прыроды: Беларускія эцюды”, И.И.Бышнёв “Путешествие в мир природы Беларуси”, “Блакітны скарб Беларусі” і інш. апрача гістарычных і культурных момантаў, з дапамогай паэзіі, маляўнічых і энцыклапедычных апісанняў, нарысаў і фотаздымкаў, раскрываецца і наглядна дэманструецца ўся непахісная прыгажосць беларускага краю: сінявокія азёры, хуткабежныя рэкі, раскідзістыя лясы і пушчы, багаты жывёльны і раслінны свет, нязвыклая архітэктура, гарадскія пейзажы і іншыя славутасці самабытнай Беларусі.

Запрашаем наведаць выставу “Беларусь незалежная, унікальная, самабытная” па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.