Оn-line сустрэча бібліятэчных спецыялістаў

30 чэрвеня 2020 года спецыялісты ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” правялі чарговую on-line нараду з дырэктарамі раённых (гарадской) бібліятэк Гродзенскай вобласці.

Напярэдадні сустрэчы супрацоўнікамі аддзела бібліятэказнаўства абласной бібліятэкі прааналізавана выкананне паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гг. і прадстаўніцтва публічных бібліятэк ў інтэрнэт-прасторы.

Падчас мерапрыемства былі агучаны недахопы па функцыянаванню 37 веб-сайтаў бібліятэчных устаноў, акрэслены тэрміны іх выпраўлення; дадзены рэкамендацыі па правядзенні сацыякультурных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адкрытых праглядаў літаратуры да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прысутныя абмеркавалі шляхі збору, апрацоўкі і афармлення матэрыялыў у межах абласнога конкурсу фоталетапісаў “Малая радзіма: імгненні гісторыі”.