З кнігай – у свет прыроды

Наша планета Зямля – дом і для раслін, і для жывёл, і для людзей. Прырода не перастае нас здзіўляць і захапляць.

Дзіцячы філіял запрашае пазнаёміцца з кніжнай выставай “З кнігай – у свет прыроды”. Юных чытачоў чакаюць творы пісьменнікаў-натуралістаў: Я. Чарушына, Г. Скрабіцкага, Э. Шыма, В. Біянкі, М. Сладкова, М. Прышвіна, К. Паўстоўскага, В. Кастручына.

Серыі энцыклапедычных выданняў “Маленький профессор”, “Рассказы Деда Природоведа”, “Моя первая энциклопедия” пазнаёмяць з займальнымі гісторыямі і цікавымі фактамі з жыцця раслін і жывёл. Незвычайна і паэтычна прадстаўлены браты нашы меншыя ў “Вершаванай энцыклапедыі жывёльнага свету” Аксаны Спрынчан.

Экалагічныя казкі вядомых рускіх пісьменнікаў ХІХ-ХХ стст. з дапамогай мастацкага слова пашыраюць экалагічны кругагляд дзяцей.

Для чытачоў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту прапануем шматлікія ілюстраваныя энцыклапедычныя даведнікі і навукова-пазнавальную літаратуру на рускай і беларускай мовах.

Запрашаем вас у цікавы свет прыроды і чакаем у дзіцячым філіяле па адрасе: вул. Савецкая, 25.