Удзел у ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях

15 мая ў НББ у анлайн-фармаце адбудуцца ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прымеркаваныя да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі.
Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь штогадова запрашае да навуковага дыялогу даследчыкаў розных краін, каб даць магчымасць падзяліцца вынікамі актуальных навуковых дасягненняў і праектаў. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася ў гэтым годзе ў свеце, ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні пройдуць у анлайн-фармаце (арыентыровачны час анлайн-трансляцыі: 11.00–14.00).
Загадчык аддзела абслугоўвання дзіцячага філіяла Арлюк Святлана Аляксандраўна прымае ўдзел у навуковым форуме з даследаваннем па тэме “Образ Жировицкой Богоматери и «литература образца»: сказание «О Жировицкой чудотворной Иконе Божией Матери и о Жировицкой обители» (1867)”, у якім аналізуецца тэкст “літаратуры ўзору” і разглядаецца значэнне цудатворнага вобраза ў кантэксце гісторыі манастыра і каштоўнаснай карціне свету вернікаў.