Канстытуцыя – фундамент прававой дзяржавы

У аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Канстытуцыя – фундамент прававой дзяржавы”, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы I курса Гродзенскага палітэхнічнага каледжа.

Пра гісторыю Канстытуцыі, яе месца і ролю ў нацыянальнай прававой сістэме, пра асноўныя палажэнні, правы, свабоды і абавязкі грамадзян ішла размова падчас сустрэчы.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Асноўны закон краіны”.

Напрыканцы смустрэчы праведзена экскурсія па бібліятэцы.