Сучасная кніга & інтэрактыўны падыход

Каб падтрымаць цікавасць у наведванні бібліятэкі і заахвоціць чытачоў узяць літаратуру дадому супрацоўнікамі абанементнага аддзела праводзяцца экскурсіі па памяшканнях былога польскага павятовага банка, у які перамясціўся галоўны корпус Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага.

Карыстальнікі даведваюцца, як рэліквіі і рарытэтныя кніжныя выданні бібліятэкі размясціліся і захоўваюцца ў сённяшніх умовах, маюць магчымасць убачыць іх, дакрануцца, сфатаграфавацца, пасля чаго – пазнаёміцца з адкрытым доступам да фонда аддзела, з выставачнай зонай і праглядамі літаратуры. Кожны наведвальнік можа выбраць кнігу на любы густ і ўзяць яе дадому, альбо ўладкавацца на зручных канапах, крэслах, за столікамі і папрацаваць з выданнямі на месцы ва ўтульнай бібліятэчнай абстаноўцы.

У выніку, чытачы, атрымаўшы моцнае ўражанне ад сапраўднага помніка архітэктуры ХХ ст., заклікаюць наведаць яго сваіх родных, блізкіх і знаёмых, а супрацоўнікі бібліятэкі заўсёды імкнуцца дапамагчы ў выбары літаратуры.