Калекцыя рэдкіх выданняў абласной бібліятэкі

Шаноўныя гарадзенцы і госці горада!

У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага захоўваецца калекцыя мастацкіх і галіновых выданняў XVIII – пачатку XX стагоддзяў. Гэтыя дакументы прадстаўлены на розных мовах свету: рускай, польскай, англійскай, нямецкай, французскай, лацінскай і іншых. Галіновая літаратура адлюстроўвае прыродазнаўчыя навукі, гісторыю, педагогіку, літаратуразнаўства, філалогію, псіхалогію, філасофію і г.д.

Значную каштоўнасць прадстаўляюць дакументы пра Гродзеншчыну – агляды і памятныя кніжкі Гродзенскай губерні.

Вялікую цікавасць выклікаюць і мясцовыя перыядычныя выданні – абласная газета “Гродзенская праўда” захоўваецца з 1945 г., раённыя газеты – з канца 50-ых гадоў.

Запрашаем наведаць галоўны корпус абласной бібліятэкі (вул. Карбышава, 17) і пазнаёміцца з кніжнай культурай роднага краю.

Даведкі па тэл.: 71 89 54.